...

Пра боб

img

Пра боб

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

аўдыё

ф. 20, воп. 89, ст. 26, № 6

Зап. Гуд Н. І. у 1989 г. у в. Дразды Віцебскага р-на ад Ірыны Сяргееўны Шыцік, 1924 г.н.

Пра боб
Жыў дзед і баба. Ну, і жылі яны, жылі. Была ў іх курачка-р’яба і петушок. Ну, патом петушок і курка ўсё гулялі, гулялі. Адкуль яны нашлі бабінку? Вырасла бабінка ў бані пад палом. Как яна туды папала? Не знаю. Вот вырасла пад самы палок, што вот тут такі, што ўжо парюцца. Ну, дзед гаворыць:
Нада пол разбіраць.
Вырасла бабінка тая пад паталок. Яны разабралі пол, разабралі і паталок.
Вырасла пад крышу. Ну, яны крышу разабралі. Ну, тады ўжо што дзелаць? І расла, расла гэтая бабінка пад самае неба. Ну, ужо і паспела. Ужо і струкі сталі. Ну, баба на дзеда гаворыць:
Нада ж ужо урожай знімаць.
А дзед на бабу:
Ты мне сшэй штаны ў сем пол. Я вазьму туды ступу, таўкач, жорны і
палезу гэту бабінку шчыпаць. І буду там і малоць, і талоч. І адтуль ужо мукой ілі блінамі прынясу.
Ну, і ладна.
Баба дзеду пашыла штаны. Забраў дзед і таўкач, і ступу, і жорны. І палез.
Лез, лез, лез, лез па тэй бабінке. Штаны ўзялі разарваліся, і дзед зваліўся, і ступа, і жорны. І ўсё, і ўбіла дзеда. Ляжыць дзед і зубы скаля. Прышла баба:
Што ты, стары, яшчэ і смяешся?
Трэсь-трэсь яго тростачкай. А ён ужо ляжыць каля гэнай. І ўсё, і памёр.
Во і казка.