...

Дзед з бабай і воўк

img

Дзед з бабай і воўк

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 169, № 9, арк. 14–15

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 55, № 1

Зап. Крук І. І. у 1978 г. у в. Махнавічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Варвары Мікалаеўны Заяц, 1900 г. н.

нумар

СУС 163 = АА*162

Дзед з бабай і воўк
Жыў сабе дзед і баба. Было ў іх пяцера авечачак, шосты бычэчак, сёмая сучка, а тая як аблавушка. Прыйшоў воўк ды кажа:
У нашага дзедка пяцера авечачак, шосты бычэчак, сёмая сучка, тая
як аблавушка.
Дзед аддаў авечачку. Панёс, задушыў. Прыходзіць, другую дзед даў. Зноў кажа так:
У нашага дзедка пяцера авечачак, шосты бычэчак, сёмая сучка, тая
як аблавушка.
Дзед другую аддаў. Занёс задушыў. Прыходзіць зноў па трэцюю. Трэцюю дзед даў. Пяцера авечачак, шосты бычэчак. Задушыў. Перанасіў ён усе тыя пяцера авечачак, а шостага бычэчка, а сёмую сучку.
Прыходзіць ізноў кажа так. А дзед кажа:
Ідзі ты, баба, ужэ.
Баба кажа:
Ідзі ты, дзеду.
А дзед бабу — пхець! А воўк за бабу ды панёс.
Нясе, нясе, а баба важка — утаміўся. Пасадзіў бабу на пяньку, а сам лёг
ды заснуў. А баба кажа:
Вышай, пень, дам канапель, вышэй, пень, дам канапель.
Пень зрабіўся высокі. Сядзіць баба высока на пні. Воўк устаў — зір, зір
— няма бабы. Зір угору — сядзіць баба.
Злазь, баба!
Та кажа:
Не злезу!
Ну, воўк пабег авечак ужо есці. А баба кажа:
Ніжай, пень, дам канапель.
Пень зрабіўся нізенькі. Баба саскочыла і пабегла дадому. Прыбягае,
сядзіць дзед на прызбе і плача, што бабу воўк панёс. Баба дзеду ў патыліцу:
Ідзі дровы сячы, а я аладак напяку.
Ды і я там была, і тыя аладкі ела і з дзедам, і з бабай.