...

Заяц і ліса

img

Заяц і ліса

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 11, арк. 17–18

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 14

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.

нумар

ПП 158

Заяц і ліса

Ну, дзед і баба спяклі піражок, паклалі студзіць. А зайчык бег, украў той піражок. Пабег у поле, а там пастушок пас быкоў.
Ён кажа:
На табе піражок, а дай мне бычочка.
Ну, на.
Ён ужо аддаў яму піражок, а сам бычка таго. Здзелаў сабе з дрэва, вырубіў саначкі, сеў і едзе. Ідзе ліса.
А, зайчык ты мой! Падвязі ты мяне.
Ой, я б цебя рад падвезці да саначкі мае слабенькія.
Ай, хоць адну лапку.
Ну, пакладзі лапку.
От едзе:
Ой, зайчык, ну што ж, адна лапка едзе, а тры цягнецца. Дай хоць шчэ
адну пакладу.
Ну, пакладзі.
От едуць-едуць, так ліса:
Ой, дзве лапкі едзе, а дзве цягнецца.
Давай шчэ адну пакладом.
Ну, давай.
Ну, праехалі. Яна ізноў просіцца. Ён шчэ:
Ну, кладзіся.
Яна ўжо ўзлезла ўся на тыя саначкі да:
Ой, зайчык, уся еду, а хвосцік жа цягнецца. Пакладу я й хвосцік.
Ну, кладзі.
Паклала хвосцік той на саначкі. Едуць-едуць, саначкі — трэсь!
Ой, уцякай, лісічка! Саначкі мае ломяцца.
Да не, эта я семачку раскусіла.
Дак дай і мне.
Дак адна была.
От зноў едуць, зноў саначкі — трэсь!
Ой, уцякай лісічка! Саначкі ломяцца.
Эта арашок у мяне быў.
Дак дай мне той арашок. Дай мне.
Няма, адзін быў.
Так, едуць-едуць, саначкі — трэсь і разламаліся. Ну, зайчык кажа:
Ну, ідзі, сячы ты ўжэ саначкі. Ідзі, кажы: «Сяку прама — будзь крыва.
Сяку прама — будзь крыва».
Яна пашла, секла-секла. Не, нічога не палучаецца.
Ідзі, я воліка пасцярагу, а ты ідзі сячы.
Ён сам пашоў, зайчык, секці, а яна за таго воліка да і з’ела, да і ўцякла. Зайчык прышоў, прыгнаў саначкі, аж воліка ўжо няма. Волік ужо ляжыць, іздох.