Казка пра воўка
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 95, сш. 4
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 19, № 23
Зап. Барташэвіч Г. А., Барабанава Л. П. 1975 г. у в. Лескі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. ад Варвары Васільеўны Гусевай, 1901 г. н.
нумар
СУС 121
Казка пра воўка
Быў воўк, ён быў наглы. Вот чалавек пайшоў у лес. Гаворыць:
— Я ж цябе ўб’ю.
Ён заходзіць. А воўк спаў, не чуў, калі ён падышоў. Ну ён па гэтым воўку. Гэты воўк падскочыў. Падскочыў і пабег — спужаўся.
Патом адумаўся ж, адумаўся: «Пастой жа ж. Я ж цябе ў лесе нападу, усё раўно я цябе прыб’ю». Вот эты чалавек пашоў апяць у лес. Ён гэтага чалавека пазнаў. Бачыць, што бяда. Ага. Ну куды дзецца? На дзерава узлез, яму нельга дастаць. Тупаў-тупаў, тупаў-тупаў. А ён яго моцна збіў, аж бакі палупіў у яго. Вот пашоў, пазваў етых ваўкоў. Гэтыя ваўкі ідуць, ідуць. Ён іх прывёў сюды і паказаў, што трэба дастаць. Ну як жа дастаць?
— Я, — гаворыць, стану наніз, а вы станавіцеся на мяне ўсе. І дастанам яго. Усё адно кончым.
Вот яны пасталі. А етыя ўжо ваўкі астальныя адзін на аднаго, адзін на аднаго. Чалавек бачыць, што яго дастануць, знічтожаць. І гаворыць:
— Ну добра. Ты мяне дастанеш. Каму-каму пападзе, а таму, што бакі лупляныя, больш, як каму. Я, — гаворыць, — яго ўлаўлю і шчэ больш буду біць і мякінай ячнаю натру. Вот табе што будзе.
Ну што ж, гэты воўк як спужаўся, як пабег, етыя ўсе на яго. Етыя асталіса, а той уцёк. Но я эты быў, канешна, з руж’ём. Еты давай етых страляць, настраляў колькі яму захацелася да й пашоў. А той уцёк.