Калабок
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 77, спр. 133, сш. 1, № 20, ст. 24–26
аўдыё
ф. 20, воп. 77, ст. 34, № 20
Зап. Кабашнікаў К. П. i Крук І. І. у 1977 г. у в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. ад Маслянковай А. Ф.
нумар
СУС 2025
публікацыя
БНТ V, № 61
Калабок
Жыў дзед і баба. Не было ў іх дзяцей. Дзед з бабай згаварыліся:
— Спяком калабок. Будзе ў нас сын ці дачка.
На смятане ўчынялі, на масле пяклі, на вакошку студзілі. І калабок ляжаў, ляжаў, ды і з вакна і пакаціўся ў лес па дарозе. Каціўся, каціўся, насустрэчу ідзець воўк:
— Куды, калабок, коцішся? Я цябе з’ем.
Ён гаворыць:
— Не, не еш. Я табе песеньку спяю:
Я – калабок, калабок,
На смятане ўчынён,
На масле спячон, .
На вакошку студжон. ’
Я ад дзедушкі уцёк,
Я ад бабушкі уцёк
І ад цябе, воўк, уцяку.
І пакаціўся калабок, воўк яму прасціў. Ідзець насустрач зайчык:
— Куды, калабок, коцішся?
Я – калабок, калабок,
На смятане ўчынён,
На масле спячон,
На вакошку студжон.
Я ад дзедушкі уцёк,
Я ад бабушкі уцёк,
Я ад воўка уцек
І ад цябе, зайчык, уцяку.
Зайчык тожа пабег, прасціў яму. Ішла ліса хітрая. Яна хітрая, ліса тая. Ну і:
— Калабок, калабок, ты куды коцішся? Я цябе з’ем.
— Не, не еш мяне. Я табе песеньку спяю.
Я – калабок, калабок,
На смятане ўчынён,
На масле спячон,
На вакошку студжон.
Я ад дзедушкі уцёк,
Я ад бабушкі уцёк, ’
Я ад воўка уцёк,
Я ад зайчыка уцёк
І ад цябе, ліса, уцяку.
А яна гавора:
— Не. Я глухаватая, старая, я не чую на вушы. Сядзь мне на язычок.
Яна выставіла язык, ён сеў на язычок і запеў ёй:
— Я – калабок, калабок...
А ліса глыць яго – і праглынула.