...

Курачка раба

img

Курачка раба

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 129

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 38, № 68

Зап. Крук І. І. у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. ад Марыі Адамаўны Цалагус, 1909 г.н.

Курачка раба
Быў дзед і баба. Была ў іх курачка раба. Знесла яечка, не прастое, а залатое. Узрадавалася баба, што яечка не прастое, а залатое.
А бегла мышка, да хвосцікам вільнула, а яечка ўпала ды пабілася. Плача дзед, плача баба. Кажа:
— Вот, баба, знясла яечка курачка.
А яна зноў ходзіць па хаце да кажа:
— Дзеду, я ўжо знясу другое, але прастое, а не залатое.
Не усё, добра ж нам прастое, а не залатое.
Знесла курачка яечка. Ды і ні нясе больш яец. А залатое тое прапала. А тое залатое вунь колькі ў іх было б.