...

Пайшоў казёл у лазу

img

Пайшоў казёл у лазу

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 78, спр. 151, сш. 2, ст. 56–62

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 39, № 32

Зап. Цяпкова Т. К. у 1978 г. у в. Шмані Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. ад Ганны Якаўлеўны Кіраёнак.

нумар

СУС 2015

Пайшоў казёл у лазу
Пайшоў казёл у лазу, пайшоў казёл у лазу,
А каза — у арэшкі, а каза — у арэшкі!
Прыйшоў казёл са лазы, прыйшоў казёл са лазы,
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, каза, пагадзі ж ты, каза,
Нашлю на цябе ваўка, нашлю на цябе ваўка.
Воўк ня йдзець казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты воўк, пагадзі ж ты, воўк,
Нашлю на цябе людзей, нашлю на цябе людзей.
Людзі ня йдуць ваўка ганяць,
Воўк ня йдзе казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж вы, людзі, пагадзі ж вы, людзі,
Нашлю на вас медзьвядзя, нашлю на вас медзьвядзя.
Мядзьведзь не йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Воўк ня йдзе казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, мядзьведзь, пагадзі ж ты, мядзьведзь,
Нашлю на цябе агонь, нашлю на цябе агонь.
Агонь ня йдзець медзвядзя паліць,
Мядзведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, агонь, пагадзі ж ты, агонь,
Нашлю на цябе ваду, нашлю на цябе ваду.
Вада ня йдзець агонь ліць,
Агонь ня йдзець медзвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, вада, пагадзі ж ты, вада,
Нашлю на цябе вала, нашлю на цябе вала.
Вол ня йдзець ваду піць,
Вада ня йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзе медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, вол, пагадзі ж ты, вол,
Нашлю на цябе дуб, нашлю на цябе дуб.
Дуб ня йдзе вала біць,
Вол ня йдзе воду піць,
Вада ня йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзець мядзьведзь’ паліць,
Мядзьведзь ня йдзець людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, дуб, пагадзі ж ты, дуб,
Нашлю на цябе тапор, нашлю на цябе тапор.
Тапор ня йдзець дуб сеч,
Дуб ня йдзе вала біць,
Вол ня йдзе ваду піць,
Вада ня йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзе медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, тапор, пагадзі ж ты, тапор,
Нашлю на цябе камень, нашлю на цябе камень.
Камень ня йдзець тапор тачыць,
Тапор ня йдзець дуб сеч,
Дуб ня йдзе вала біць,
Вол ня йдзець ваду піць,
Вада не йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзець медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў, нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, камень, пагадзі ж ты, камень,
Нашлю на цябе гару, нашлю на цябе гару.
Гара ня йдзець камень каціць,
Камень ня йдзець тапор тачыць,
Тапор ня йдзе дуб сеч,
Дуб ня йдзе вала біць,
Вол ня йдзе ваду піць,
Вада ня йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзе медзвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдць казу есць —
Нет казы з арэшкаў! Нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж ты, гара, пагадзі ж ты, гара,
Нашлю на цябе чарвей, нашлю на цябе чарвей.
Чэрві ня йдуць гару тачыць,
Гара ня йдзе камень каціць,
Камень ня йдзе тапор тачыць,
Тапор ня йдзе дуб сеч,
Дуб ня йдзе вала біць,
Вол ня йдзе ваду піць,
Вада ня йдзе агонь ліць,
Агонь ня йдзе медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў! Нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж вы, чэрві, пагадзі ж вы, чэрві,
Нашлю на вас курей, нашлю я на вас курей.
Курі ня йдуць чарвей кляваць,
Чэрві ня йдуць гару тачыць,
Гара ня йдзе камень каціць,
Камень ня йдзе дуб сеч,
Дуб ня йдзець вала біць,
Вол ня йдзець ваду піць,
Вада ня йдзець агонь ліць,
Агонь ня йдзе медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь ня йдзе людзей ламаць,
Людзі ня йдуць ваўкоў ганяць,
Ваўкі ня йдуць казу есць —
Нет казы з арэшкаў! Нет казы з арэшкаў!
Пагадзі ж вы, куры, пагадзі ж вы, куры,
Нашлю на вас ножыкі, нашлю на вас ножыкі.
Ножыкі пашлі курэй рэзаць,
Куры пашлі чарвей клюваць,
Чэрві пашлі гару тачыць,
Гара пашла камень каціць,
Камень пайшоў тапор тачыць,
Тапор пайшоў дуб сеч,
Дуб пайшоў вала біць,
Вол пайшоў ваду піць,
[Вада пайшла агонь ліць],
Агонь пайшоў медзьвядзя паліць,
Мядзьведзь пайшоў людзей ламаць,
Людзі пайшлі ваўкоў ганяць,
Ваўкі пайшлі казу есць —
Ёсць каза з арэшкаў! Ёсць каза з арэшкаў!