Верабейка
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 78, спр. 146, сш. 4, № 3, ст. 18–22
аўдыё
ф. 20, воп. 78, ст. 59, № 19
Зап. Скідан В. І. у 1978 г. у в. Вялікія Князікоўцы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. ад Марыі Аляксандраўны Астрэйкі, 1907 г. н.
нумар
СУС 2034 А* = АА *2015 І
Верабейка
Прыляцеў верабейка, сеў на былінцы і кажа:
— Былінка, былінка, пакалышы мяне.
Былінка кажа:
— Не, не буду.
— Пачакай ты, былінка, пайду я на цябе па казу!
— Каза, каза, ідзі былінку згрызі, бо былінка не хоча верабейку
калыхаць.
Каза кажа:
— Я не пайду.
— Пачакай ты, каза, пайду я на цябе па воўка!
— Воўк, воўк! Ідзі казу есці, каза не хоча былінку згрызці, былінка
верабейкі не калыша.
Воўк кажа:
— Я не пайду.
— Пачакай ты, воўк, пайду я на цябе па мядзведзя!
Мядзведзь кажа:
— Я не пайду.
— Пачакай ты, мядзведзь, пайду я на цябе па людзей!
— Людзі, людзі, ідзіце мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінкі грызці, былінка не хоча верабейкі калыхаць.
Людзі кажуць:
— І мы не пойдзем.
— Пачакайце, людзі, пайду я на вас па вяроўкі!
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце людзей вязаць, людзі не хочуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці, былінка верабейкі не калыша.
Вяроўкі кажуць:
— І мы не пойдзем.
— Пачакайце, вяроўкі, пайду я на вас па агонь.
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі спалі: вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці, былінка верабейкі не калыша.
Агонь кажа:
— І я не пайду.
— Пачакай ты, агонь, пайду я на цябе па ваду!
— Вада, вада, ідзі агонь ліць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці; былінка верабейкі не калыша.
Вада кажа:
— І я не пайду.
— Пачакай ты, вада, пайду я на цябе па вала!
— Вол, вол, ідзі ваду піць, вада не ідзе агонь заліць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці, былінка варабейкі не калыша.
Вол кажа:
— І я не пайду.
— Пачакай, вол, пайду я на цябе па доўбню!
— Доўбня, доўбня, ідзі вала біць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь заліць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці, былінка верабейкі не калыша.
Доўбня кажа:
— І я не пайду.
— Пачакай, доўбня, пайду я на цябе па чарвей!
— Чэрві, чэрві, ідзіце доўбню тачыць, доўбня не ідзе валабіць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь заліць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча былінку грызці, былінка верабейкі не калыша.
Чэрві кажуць:
— І мы не пойдзем.
— Пачакайце, чэрві, пайду я на вас па курэй!
— Куры, куры, ідзіце чарвей кляваць, чэрві не хочуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь заліць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не хоча воўка драць, воўк не ідзе казы есці, каза не хоча. былінку грызці, былінка верабейкі не калыша.
Куры кажуць:
— І мы не пойдзем.
— Пачакайце, куры, пайду я на вас па каршуна!
Як пайшоў каршун курэй драць, як пайшлі куры чарвей кляваць, як пайшлі чэрві доўбню тачыць, як пайшла доўбня вала біць, як пайшоў вол ваду піць, як пайшла вада агонь ліць, як пайшоў агонь вяроўкі паліць, як пайшлі вяроўкі людзей вязаць, як пайшлі людзі мядзведзя біць, як пайшоў мядзведзь воўка драць, як пайшоў воўк казу есці, як пайшла каза былінку грызці, як стала былінка вераб’я калыхаць — дык і калыша да гэтага дня. Верабейка сядзе на былінку, а яна яго калыша.