...

Калабок (піражок)

img

Калабок (піражок)

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 18, арк. 34–35

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 26, № 28

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у в. Ясенкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Несцераўны Цупікавай, 1916 г. н.

нумар

АА* 296 = ПП 2025

публікацыя

БНТ V, 61 – казка згадваецца як варыянт сюжэта

Калабок (Піражок)

Жыла баба з унукамі. Унукі захацелі піражка. І яна квасулькі налузала і састаўляе ўжэ цеста і піражочак той і спякла ўнукам.
— Унучыкі дарагія, не спяшыце, а вазьміце на вакенца палажыце.
Унучыкі паклалі на вакенца, расчынілі вакенца. Піражок той ляжаў-ляжаў і пабег-пакаціўся. Унукі ўсплёснулі рукамі:
— Бабачка, піражок уцёк.
І пакаціўся той піражок. Коціцца і коціцца. Ідуць бабы із работы. Яны і вілкамі, і прачамі, чым ня білі — не паймалі піражка. Пакаціўся той піражок.
Ідуць і прачкі із таго, із рэчкі. Яны прачамі і чаго ня дзелалі, піражок усераўно пакаціўся. Коціцца і коціцца піражок, ідзе лісічка-прамудрычка:
— Піражок, піражок, адкуль ты ўцёк?
— Ад бабкі, ад унучыкаў і ад сучыкаў уцёк, беглі за мной з прачамі, з вілкамі і не дагналі міне і ад цібе ўцяку, і табе ўжо ня будзе нічога.
— Вой, сядзь жа ты мне на вушачка да харашэнька раскажы, я нічога не дапетрыла.
Ён на вушка той піражок толькі ўсаскочыў, а ом хоп — і за той піражок.
Узяла ў шкурачку ў тую піражочык, камы паела, а туды напачкала і піражок выправіла. Каціўся той піражочык, адкуль быўшы ідзе воўк:
— Піражок, піражок, а адкуль ты ўцёк?
— А ад бабкі, ад унучыкаў  і ад сучыкаў — ад усіх бег, бег, уцякаў і ад лісічкі я ўцёк.
— О, дак тады ты шчэ харошы, — да хоп і з тым з усім із лісіцыным заправай і піражок той з’еў.