Калабок
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 19, арк. 36–37
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 11
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
АА* 296 = ПП 2025
Калабок
Ну, жыў дзед і баба. Дзед бабе кажа:
Баба, спячы ты хоць калабок.
Ой, дзядок, няма ж мукі ня горстачкі.
А ідзі ты па кармам памяці, па засякам паскрабі і піражок спячы.
Тая баба пашла, змяла, піражок спякла. На смятане мясіла, на масле ўчыніла, у печы пякла. Ну, спякла. Вынала калабочак той, паклала на вакно студзіць. Самі ляглі спаць. Праснуліся, аж калабка няма.
А той калабок ляжаў-ляжаў, з вакна на лаўку, з лаўкі на траўку і пакаціўся. Коціцца, бяжыць воўк:
Ой, Калабок, да такі ўкусны, да такі красівы, я цябе з’ем.
Ай, ня еш ты мяне, дай я табе песенку перад смерцю спяю.
Ну, спей.
Я па кармам мяцен,
Па засекам шкрабён,
На смятанцы мяшон,
На масле пячон.
У печы пячон,
На вакенцы студжон.
Я ад бабкі ўцёк
і ад дзедкі ўцёк
І ад цябе, воўк, уцяку.
Пакаціўся. Воўк не бачыў, пакаціўся, халера. Вот ідзе мядзведзь.
Ой, калабок, я цябе з’ем.
Ай, ня еш ты мяне, я табе песеньку спяе перад смерцю сваею.
Ну, пей.
Я па кармам мяцен,
Па засекам шкрабён,
На смятанцы мешон,
На масле пячон.
У печы пячон,
На вакенцы студжон.
Я ад бабкі ўцёк і ад дзедкі ўцёк
І ад цябе, мядзведзь, уцяку.
Пакаціўся.
Ідзе ліса.
Ой, калабок, да такі красівы, да такі румяны, я цябе з’ем.
Ай, ліса, падажджы, я табе песню спяю.
Я па кармам мяцен,
Па засекам шкрабён,
На смятанцы мешон,
На масле пячон.
У печы пячон,
На вакенцы студжон.
Я ад бабкі ўцёк і ад дзедкі ўцёк
І ад цябе, ліса, уцяку.
Ой, падажджы, калабок, я глухавата, старая. Сядзь мне на насок, да
спей шчэ разок.
Ён толькі разявіў рот пець, а яна хап! Да і з’ела яго. Так і не бабе, і не дзеду — нікому не папала. Так, аль не.