...

Пра курку-рабку

img

Пра курку-рабку

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 81, спр. 183, № 16, арк. 67–68

аўдыё

ф. 20, воп. 81, ст. 9, № 18

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1981 г. у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. ад Паліны Восіпаўны Ярац, 1918 г. н.

нумар

СУС 2022В = АА *241 ІІІ, 2022


Пра курку-рабку

Ну, была курка-рабка ды знясла яечачка не прастое, а залатое. Дзед біў — не разбіў, бабка біла — не разбіла, унучка біла — не разбіла, сучка біла — не разбіла. Палажылі яечачка на паліцу. Бегла мышка — хвосцікам віль, яечачка ўпала да й разбілася. І дзедка плача, і бабка плача, і ўнучка плача. Кажа:
Ціха, бабка, не плач, — кажа курка-рабка, — я табе яшчэ
яечачка знясу, не прастое, а яшчэ залатое.