Былінка
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 10, арк. 26
аўдыё
ф. 20, воп. 82, ст. 29, № 12
Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Марыі Сцяпанаўны Антоненка, 1925 г. н.
нумар
СУС 2034 А* = АА *2015 І
Былінка
Ляцеў верабейка, сеў на былінку. Просіць у яе:
— Былінка, былінка, пакалышы верабейка.
А былінка яго не паслухала.
Ён кажа:
— Ну, як ты мяне не калышаш, палячу я да коз, штоб прышлі і з’елі
цябе за то, што ты не калышаш мяне.
Паляцеў верабейко да коз. Прылятае:
— Козы, козы, ідзіце былінку есці. Былінка маленька, не калыша
верабейка.
Козы не паслухалі яго, не пашлі. Ён кажа:
— Ну, падажджыце. Я на вас нашлю ваўкоў, штоб вас ваўкі паелі.
Прылятае да ваўкоў. Просіць:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце казу есці. Каза не ідзе былінкі есці, былінка маленька, не калыша верабейка.
Ваўкі тожа не паслухалі яго. Пабеглі ў другую сторану. А ён будзе казаць:
— Падажджыце, я на вас нашлю стрэльцоў.
Падходзіць да ахотнікаў, просіць іх:
— Стральцы, стральцы, ідзіце біце ваўкоў, ваўкі не хочуць іці есці коз,
а козы не хочуць іці есці былінкі, былінка маленька, не калыша верабейка.
Стральцы яго тожа не паслухалі. Ён на іх кажа:
— Падажджыце, я на вас нашлю камароў, штоб вас камары паелі.
Марыя Сцяпанаўна Антоненка (казачніца):
Тут дальшэ я ўжо не помню. Эта яшчэ дзедава казка.