Казка пра ласку
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 18, арк. 37
аўдыё
ф. 20, воп. 82, ст. 30, № 2
Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Вольгі Мінічны Антоненка, 1927 г. н.
Казка пра ласку
— Ласачка, ласачка, дзе ты была?
— У бога жыла.
— Што рабіла?
— Кросна ткала.
— Што саткала?
— Кусок сала.
— Дзе то сала?
— Мышка ўкрала.
— Дзе та мышка?
— Пад печ пабегла.
— Дзе та печ?
— Вадою залілась.
— Дзе та вада?
— Валы папілі. ’
— А дзе тыя валы?
— Доўбні пабілі.
— А дзе тыя доўбні?
— Чэрві патачылі.
— А дзе тыя чэрві?
— Куры падаўбалі.
— А дзе тыя куры?
— На мора паляцелі.
— А дзе тое мора?
— Кветкамі зарасло.
— А дзе ж тыя кветкі?
— Дзеўкі парвалі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Хлопцы замуж пабралі.
— А дзе тыя хлопцы?
— На вайну пайшлі.