Курачка-раба
Кумулятыўныя
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 23, арк. 45
аўдыё
ф. 20, воп. 82, ст. 30, № 8
Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Вольгі Мінічны Антоненка, 1927 г. н.
нумар
СУС 2022 В = АА *241 ІІІ, 2022
публікацыя
БНТ V, № 59 – казка згадваецца ў варыянтах сюжэта
Курачка-раба
Жыў дзед да баба,
да была ў іх курачка раба,
да знясла яечка.
Дзед біў-біў, не разбіў,
баба біла-біла, не разбіла.
Бегла мушка,
хвосцікам зачэпіла,
яечка ўпала
і разбілось.
Дзед плачэ,
і баба плачэ,
а курачка:
Куд-куд, — кудачэ.
Не плач, дзед, не плач, баба,
яшчэ аднэ знясу,
не прастое, да залатое.