...

Казка пра рэпку

img

Казка пра рэпку

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 36, арк. 70

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 31, № 48

Зап. Крук І.І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на ад Нэлі Гаўрылаўны Пятровай, 1932 г. н.

нумар

СУС 2044 = АА 1960*DІ

публікацыя

БНТ V, № 64

Казка пра рэпку
Ну, жыў сабе дзед і баба. Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка і бальшая-прабальшая. Пайшоў дзед рэпку цягнуць, ташчыць-паташчыць, выташчыць не можа.
Пайшоў дзед пазваў бабку. От узяліся: дзедка за рэпку, бабка за дзедку, цягнуць-пацягнуць, выташчыць не могуць.
Пабегла бабка пазвала ўнучку. Унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку, цягнуць-пацягнуць, не выцягнуць рэпку.
Пабегла ўнучка пазвала Жучку. Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку, цягнуць-пацягнуць, не выцягнуць рэпку.
Пабегла Жучка пазвала кошку. Кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку, не выцягнулі рэпку.
Пабегла кошка да й пазвала мышку. Узяліся: мышка за кошку, кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку, цягнуць-пацягнуць, выцягнулі рэпку.
Мышынай сілы толькі не хватала. І ўсё.