...

Пра Параску

img

Пра Параску

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 196 (верагодна)

аўдыё

ф. 20, воп. 82, спр. 38, ст. невядома

Зап. Крук І. І. у 1983 г. у в. Заброддзе Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Кацярыны Арцёмаўны Ханутаўскай, 1927 г. н.

Шашка-Параска

— Шашка-Параска, дзе была?
— У Бога.
— Што робіла?
— Кросны ткала.
— А шчо заткала?
— Кусок сала.
— А дзе поклала?
— Пуд столом.
— А чым накрыла?
— Постолом.
— А дзе ж тэ сало?
— Коты з'елі,
— А дзе тыя коты?
— У лес побеглі,
— А дзе ж той лес?
— Сакерка зрубала.
— А дзе ж тая сакерка?
— У мора ўпала.
— А дзе тое мор'е?
— Цвяточкамі зарасло.
— А гдзе тыя цвяточкі?
— Дзеўкі порвалі.
— А гдзе ж тыя дзеўкі?
— Хлопцы побралі.
— А гдзе ж тыя хлопцы?
— Но войну пошлі.
— А гдзе ж та война?
— Серэд гаўна.