...

Пра курачку-рабку

img

Пра курачку-рабку

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 89, спр. 243, сш. 3

аўдыё

ф. 20, воп. 89, ст. 3, № 3

Зап. Сысоў Ул. М. у 1989 г. у в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Лукер’і Савельеўны Гусак, 1930 г.н.

Пра курачку-рабку

Жылі дзед і баба. Была ў іх курачка-раба. Курачка:
— Кудах-кудах, кудах-кудах! Знясу я табе, бабка, яечко, не прастое, а залатое.
Дзед біў-біў, баба біла-біла і не разбіла. А бегла мушка, хвосцікам таўкнула і яечко разбіла.
Плача дзед, плача баба. А курачка:
Кудах-кудах, кудах-кудах! Не плач, дзед, не плач, баба. Я табе знясу
яечко, не прастое, а залатое.