...

Пра курку-рабку

img

Пра курку-рабку

Кумулятыўныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 84, спр. 226, арк. 110, № 23

аўдыё

ф. 20, воп. 84, ст. 7, №. 5

Зап. Барабанава Л. П. у 1984 г. у в. Зломнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ад Варвары Юр’еўны Міхальцовай, 1914 г. н.

нумар

СУС 2022 В

Пра курку-рабку

Жылі дзед і бабка, і была ў іх курка-рабка. Яна нанесла яечак повен карабец. Ну, і дзедка ўзяў яечкі прынёс. Хацеў разбіць ды ізжарыць бабцы. І біў-біў, ніяк не разбіў. Бабка падашла. Бабка біла-біла, не разбіла. А патом дзедка стукнуў, дак увесь карабец і пабіўся яец. А бабка ўжо заплакала, стала ўжо жалка.
Усе яечкі! — кажа на гэтага на дзедку. — Што ты надзелаў?
Дык і дзедка плача, і бабка плача, а курка ходзіць да кудача. Да кажа:
Дзедка, не плач! Бабка, не плач! Я ж вам яшчэ знясу яечка, не
прастое, а залатое.
Да і знесла яечачка залатое. Вот ужо і дзедка рады, і бабка рада, што ўжо курка іх развесяліла.