Марка Багаты
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 41, арк. 111–115
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 15
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
ПП 461 = 430
Марка Багаты
Жыў багаты Марка. Ну, і жылі ж яны багата. Прыгласіў Бога ў госці к сабе. Ну, прыказаў, штоб нікогенечка не пускалі, толькі нікога ў двор. Паўсцілаў сукнамі двор, усё прыбраў у дварэ і сядзяць, ждуць. Ждалі-ждалі, наймічкам прыказаў, што б убралі ўсё, паўбіралі, нагатаваліся. Ждуць.
Ідзе старычок, такі дзядок сівенькі, просіцца. Яны кажуць:
Дзедачка, нас жа тады расстраляе, папраганяе з работы. Нам жа
дзецца негдзе будзе. Мы ня пусцім.
Ён:
Пусціце, ня бойцеся. Ня бойцеся, нічога ён вам ня здзелае, а я
схаваюся і ён дажа ня будзе бачыць. Я й пайду, ён бачыць ня будзе.
Ну, упрасіўся. Яны й пусцілі, тыя наймічкі. Ён сеў там, сядзіць у кутку за печчу. Ну, ужо ждалі-ждалі, ужо і вечар, дзвенаццаць часоў, ужэ й час — няма. Гэты ж наймічкі не спяць, баяцца, штоб ужэ не агледзеў, не кашлянуў, каб ня тое. Так хто-та ў вакно — стук-стук. А ён адтуль атвячае:
Хто там?
Госпадзі, нарадзіўся бяззаканны мальчык удавы. Якое яму даць
шчасце і багацтва, і імя?
Імя дайце яму Іван, багацтва Маркава і шчасце Маркава.
Ну, і няма ж. Тыя адна на адну пазіраюць: ці та сніцца, ці ўяўна нам што. Яны сядзяць, баяцца ужо сказаць што-та.
А гэтыя госці ждуць ужо таго Маркі гэтага Бога. Так неўзабаве зноў прылятае. У акно — стук-стук!
Што?
Госпадзі, нарадзіўся ў Маркі ў Багатага баранчык. Дык што яму?
А, воўку — няхай із’есць.
Ну, яны ўжо прыйшлі, вынуждзены былі прыйсці і сказаць яму.
Ой, такое і такое дзела.
Яны засмяяліся:
Што вам снілася — спалі!
Да не снілася, вот так і так жа палучылася.
Хадзем, — кажа.
Прышлі — таго дзеда няма. Не бачаць, няма таго дзеда. Пашлі ў хлеў, праўда, баранчык, беленькі баранчык. Вот Марка гэты:
Ну, сычас жа яго зарэжце і зжарце, і пусць вот воўк із’есць. Вот
узнаем вашу праўду.
Ну, зарэзалі ж ужо таго баранчыка, зжарылі ўжо на пліце скарэй, паклалі ўжо стыць, паставілі. Воўк дзе быў — за таго баранчыка і панёс. Значыць, праўда. Яму ўжо, Марку таму, дашло да галавы. Што ж адправіў гасцей. На заўтрага запрагае коней і едзе ў свет шукаць, дзе бяззаканны мальчык радзіўся. Ну, прыехаў у дзярэўню. Ездзіў-ездзіў, прыехаў у дзярэўню. А яму кажуць:
Вот удава радзіла бяз мужа, беззаканнага, словам. І перахрасцілі далі
Іван імя.
Ён прышоў:
Давай, ты вот без мужа, без нікога, давай мне ўжо яго. Я буду расціць
этага мальчыка. Будзе ён у мяне, як у цартве жыць. Ну, я табе сколькі скажаш, столькі грошай аддам.
Яна ўзяла прадала, раз ужо беззаканны — няхай ужо, аддала.
Ён вёз-вёз, думае: «Ну, што з ім дзелаць? Вазьму я яго, вот мароз, пад дрэва кіну, а сам паеду. Ну, змерзне, ваўкі з’ядзяць […]».
Ну, кінуў таго мальчыка, паехаў. Прыязджае дамоў, ну ўжо ждалі яго ўсе. Думае: «Мае багацтва астанецца ўжо мне: я ж уже збавіў таго, што Бог аддаў багацтва маё да шчасце».
Прыязджаюць і к яму купцы. А ў яго заводы былі. Прадаваў усякія ж гэтыя, смалу, усякае гэта такое, усякую ярунду. Яны прыязджаюць, купцы купляць смалу етыя і прывозяць этаго мальчыка.
Ехалі, — кажуць, — крычыць мальчык. Узялі ў воз, яго абагрэлі,
і вязуць яму.
Прыехалі к гэтаму Марку.
Што эта ў Вас за дзіця?
Такое і такое дзела. Ехалі, дак вот пад дрэвам ляжыць мальчык,
крычыць, дак мы забралі.
Дак прадайце мне яго.
Забірай, ён нам ня нада.
Ён яго забраў, таго мальчыка. І кажа:
Знаеш, надумаўся ўжо што: саб’ю яшчык — яго ў яшчык і на мора
пушчу. Пусць волны яго заб’юць, ён утопіцца.
Адправіў у яшчык таго мальчыка і думае: «Усё ж такі той аддаў столькі грошай за яго, гэтым ужэ заплаціў, што аддалі гэтага мальчыка яму».
Паплыў той мальчык. Плыў-плыў, куда-та прыплыў.
Быў святы манастыр. Там вышлі, яго забралі ў манастыр, ну, росцяць. Ён такі стаў пяюн, пець і красівенны такі вырас. Пайшла такая слава, што плыў у яшчыку дзіцёнак, узялі і вырасцілі. Так пяе, красівы, такі ўжо красавец, што ўжо куды табе.
Дачуў Марка еты: «Толькі ён. Паеду, выкуплю яго».
Прыехаў у манастыр той, выкупіў яго: «Вот мне нада ў завод. Ну, што б ужо распараджаўся там, вучоны такі, каб ён там жо быў хадзяінам мне ў заводзе».
Ну, забраў ад тых ужо, купіў. Прывёз яго. Ён расце, праўда красівы ж такі, вумны. Ён думае: «Ну, што ж, маё астаецца яму хазяйства маё. Загадаю рабочым, штоб ужо смалу гэту, як гэта сама кіпіць, і яго тады напраўлю туды, у тую завод — штоб яны схвацілі яго ў смалу ўкінулі». Ён яго ўзбудзіў: «Іван, уставай, ідзі ўжо правер, знаеш там, у заводзе, як там работаецца».
А тым сказаў:
Еслі ён прыдзе, значыць, хватайце яго і ў смалу. Хоць будзе крычаць:
«Я сам — Марка», — ня слухайце, кідайце яго ў тую смалу.
Ну, ён і пайшоў. Узбудзіў яго, ён і пайшоў. Ён думае: «Не, пайду-ка я шчэ ў завод, пайду я па фермах, па хлявах пахаджу». Вот пайшоў, той Марка думае: «Дай жа я пайду пагляджу, як ён будзе ў смале».
Да толькі на парог, а тыя за яго да туды ў смалу. Ён крычыць:
Я сам Марка, я сам Марка!
Яны за яго, туды, у смалу. Ну, і астаўся той Іван на том хазяйстве, на том шчасці, на Маркавым. А Марка сам сабе здзелаў пекла.