...

Пра Марку Багатага

img

Пра Марку Багатага

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 81, спр. 183, арк. 46–48

аўдыё

ф. 20, воп. 81, ст. 9, № 14

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1981 г. у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. ад Паліны Восіпаўны Ярац, 1918 г. н.

нумар

СУС 149* = АА 842 А

Пра Марку Багатага

Ну, у етага батага Маркі служыў мальчык. Служыў ён у яго год.
Што табе заплаціць за гэты год?
Ён гаворыць:
Што дасце.
Ну, ён там рубля даў ці два. А матка тожа бедная ажыдае ж, ужо сын заработаў, пас свіней там ці кароў, што ён прынясе. Палучыў ён ету зарплату і шоў ён дадому. А от етый багатый Марка цягне́ ікону тапіць, а ікона была Мікола святая. Зачапіў на бурку і цягне. Ён гаворыць:
Дзядзенька, што Вы тошчыце?
А ён гаворыць:
Я цягну ікону тапіць.
А чаго?
А яна праказніца, ана міне прадала.
А як жа яна цібе прадала?
Вот так прадала.
Я багаты, прышоў ка мне бедны пазычыць сто рублей. Я яму
пазычыў. Ён свідзецеля не ўзяў, пакляўся мне іконай етай, Міколай.
Ну й што. Прайшоў год, ён ні прыносіць долг. Я яго пазваў к сабе:
Хадзі, пажалуста, сюда.
Ён прышоў.
Ты мне доўг прынёс ці не?
Ён гаворыць:
Я цібе знаць ні знаю, я ў цібе не пазычаў. Ты мне ні даваў, я цібе
нічога ні должан.
Да вот жа Мікола святая была ў нас за свідзецеля. Стаў перад кутам.
Вось святая Мікола стаіць на куту, яна ж гэта ўсе слышала і
паўтарала за намі, як я табе пазычаў.
Да, — гаворыць, — падвёў ты мяне, ну, больш эта Мікола мяне не
падвядзе. І ён ету ікону зачапіў на бу́рачку і паташчыў тапіць.
А еты мальчык, значыць, стрэціў:
Дык не тапіце, аддайце мне.
Не, — гаворыць, — не аддам, трэба мне грошы. Вот ён сто рублей,
значыць, і зарабіў.
Ну, сто рублей яму аддаў за ету ікону, а сам прышоў к маме з Міколай святой. Ну, што мамі, мама ў плач, ён гаворыць:
Мама, не плач, вот мы будам добра жыць, не бойся.
Ну, а вячэраць няма чаго, палеглі спаць галодныя. Вот сніцца яму сон
ноччу, кажэцца, как буд-та дзядок такі седзенькі падыходзіць да гаворыць:
Устань да паешце, у вас хлеб на стале е.
Ён падхваціўся:
Мама, мама, устаньце! Давайце пасмотрым.
Усталі, пасматрэлі, булка хлеба ляжыць, і сала дажа паявілася, і соль на стале. Селі ўжо паелі, давольныя асталіся. На ўтарую ноч паляглі спаць, апяць яму сніцца этат самы старык. Сніцца і гаворыць:
Вот знаеш, мальчык, ты мяня спас, но я цібе ні абіджу нікагда, што
ты жалаешь, то для цябе ўсё будзе і ўсё збудзецца. А што вот ты жалаешь?
Ён гаворыць:
Я жалаю, штоб у мяне дом харошы буў.
Будзе дом і хлеб у цябе будзе, і худоба будзе, і лошадзі будуць —
усем ты будзешь багаты.
Паслухаў ён етага старіка, вот утрам устае — усё ў яго паяўляецца. Матка давольна астаецца ўжэ.
Вот, — гаворыць, — мама, а ты не хацела, плакала, а ета Бог нам
дае, усё ідзе ад Бога.
Ну, старік ап’яць сніцца яму.
От, — гаворыць, — будзеш ты знахарам. У такога бальшога пана
балее доч, а ты яе палячы. Ана ляжыць у цэркві, і ляжыць ана ўжэ дзесяць лет. І ніхто яе не вылячыць. А ты ідзе да яе і палячы.
Расказаў яму такую малітву, ну ён пашоў. Ну, прышоў, ну як такому хлапчуку іці? Эта ж пан быў. Ну, ён падыйшоў, пытаецца:
Чаго ты хочаш?
А ён кажа:
Вот я б хацеў глянуць на етую прынцэсу, якакя яна красівая, а мо я
з ею і пагаварыў.
Вот далажылі ўжо етаму пану. Пан разрашыў. Ён падходзіць, а ён яму даў такую тростачку, ён яе і палячыў, пахрысціў яе, як ён сказаў, так ёй здзелаў. Яна праснулась, вачамі паглянула і папрасіла есці. Ну вот, стала падымацца.
Ну чым табе, мальчык, заплаціць?
Ужэ і на хваітон садзяць, вязуць яго, не то што ўжэ ішоў пешкі, прывязуць як парадачнага. Ну ўжэ даў яму добрую плату. А яна сказала:
Папа, еслі яму от васімнаццаць лет кончыцца, я далжна за яго замуж
выходзіць. Я б ліжала ў грабу, а так я жыць буду.
Яна адна адзінственная ў іх доч. Ну, і яго ўжэ сматрэлі очань харашо. Кончылась васімнаццаць лет, за ім прыязджае тройка, забіраюць яго, адзяюць яго і жэняць на этай прынцэсе. І астаецца ён ужэ панам бальшым, во ж усё наследства пераходзіць яму, етат старык і маць з імі стала дажываць веку.
Вот, казка ўся.