...

Марка Багаты

img

Марка Багаты

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 81, спр. 183, № 4, арк. 29–32

аўдыё

ф. 20, воп. 81, ст. 45, № 9

Зап. Крук І. І. у 1981 г. у в. Міхалёўка Брагінскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Фёдараўны Служэнка, 1903 г. н.

нумар

СУС 461 = 930 СУС 751 А* – АА* 751 ІІ + 461 = 930

Марка багаты

Было каралеўства. Ну, а спасіцель жа хадзіў па зямле. Ну, а ён хадзіў, вот, як я бедна, там другая, дак пусціш яго, эта ж ён глядзеў, што значыць, што я такога сапляка пушчу. Ён жа не йдзе к нам гарны, а ідзе ж нішчым, такім няшчасным. Дак ён тры разы падходзіў к каралеўству.
Ён, слуга, не пусціў яго. А патом за чацвёртым разам прышоў, дак кажа:
— От ты ка мне прычапіўся. Ідзі, — гаворыць, — там у мяне зямлянка, так у зямлянке жыве сястра мая, калека, дак ты ідзі к ей нанач. Яна такіх пускае як ты.
Ну, ён і пашоў. Пашоў, дак яна і пусціла да кажа:
— Ох, мой галубочак, як жа я цябе пушчу, я ж калека.
— Да нічога.
— Як я цябе пушчу?
— Нічога, — кажа, — памаленьку.
Ну, увішоў, дак яна кажа:
— Як жа я табе навару, да цябе накармлю.
Ён кажа:
— Я сам табе навару і сабе, да і цябе пакармлю і сам.
Там яны ці вячэралі, ці абедалі — чаго яны рабілі, палеглі спаць. Ну, дак чуе ў вакно стукае. Кажа:
— Госпадзі, ты спіш?
Ён кажа:
— Сплю.
— Нарадзіла, — кажа, — дзева два младзенцы, што ім даць?
А ён кажа:
— Дай аднаму ўдывец, а аднаму ўтопленік.
Так. Ну, яны і паляцелі значыць. Прылятаюць у другі раз да кажа:
— Госпадзі, ты спіш?
А ён кажа:
— Не.
— Нарадзілася на самам канцы младзенчык, што яму даць?
А ён кажа:
— Дайце яму Маркава шчасце.
Ну, яму далі Маркава (шчасце). Ён паляцеў. Дак а яна ж не спіць. Ужо ў яе таркнула, што, значыць, эта ж не хто-небудзь, а хтось такія.
Ну, развіднелася, дак ён і кажа на яе:
— Устань жа да палі мне вадзічкі на рукі, я памоюсь.
Яна кажа:
— Я не можу.
— Папні.
Яна пап’ялася.
— Ну, ішчэ трошкі.
Шчэ трошкі паднялась.
— А-ну шчэ трошкі.
Дак яна ўстала і пашла. Дак той быў чалавек да і няма ў хаце. Хто знае, дзе ён. Яна вышла на двор, дак Марка абамлеў, як зірнуў на яе, што яна, значыць, вышла із зямляначкі на нагах. Да і кажа:
— Хто ў цябе начаваў?
Яна кажа:
— Хто начаваў, дак даў таму младзенцу Маркава шчасце.
Ну, яму расказала, значыць, дзе ён, што ён робіць. Ён набраў сабе грошай багата, і запрог хваетон, калісь жа ж хваетоны былі, не было ж машын такіх. Паехаў туды. А ў яго багата дзетак, ён беднячок, дак ён кажа на яго:

Аўдыё захавалася адсюль:

— Дайце мне этаго мальчыка, што ў вас нарадзіўся, младзенчыка. У
мяне, — гаворыць, — нет. Дак я яго буду карміць і вырашчу сына.
Ну, яны ўжо паверылі, аддалі. Аддалі этаго рэб’ёнка. Ён за яго, а вот так эта сценка, як у нас, а гуры вялікія снегу. Дак ён даехаў да за таго раб’ёнка, да ў гуру і кінуў, а сам паехаў. Значыць, усё ўжэ — я сябе асвабадзіў. Прыехаў дадому і ўжо маўчыць: нікому нічога.
Назаўтра едуць і купцы — цяпер жа загатавіцелі, а раньшэ купцы былі, — даязджаюць да гэтай гуры, да снегу да гэтага, аж тамака муражок, свечы гараць і рэб’ёначак дрыгае ножкамі ў той гуры. Ён з этай сваёй павозкі туды, таго, за таго рэб’ёначка, сабе ў шубу ўвярцеў і прыв’ёз дадому. А там закрылася ўсё — німа нічога. Як была гура, так і ёсць. Прывёз дадому да і кажа на хазяйку, а ў яго не было дзяцей. Ён кажа:
— Хазяйка, я сабе найшоў шчасце.
Яна кажа:
— Якое?
Ён кажа:
— Рэб’ёначка найшоў.
Яна за яго ўхваціла і росцяць. Рэб’ёнак расце не па гадах да па часах. Вырас такі парэнь, што і ў хаце не ўсядзіць.
Дачуўся гэты Марка, значыць, што вырас ужо гэты парнішка. Ён запрагае хваетон.

Эта ж не хто расказваў, а бацюшка расказваў, а я пераняла. Панімаеш?

Паехаў. Прыехаў туды. Яны не блізка:
— Мы не дадзім.
Ён і кажа:
— Мне не надоўга, а на дзве нядзелі. За ўпраўляюшчага, бо я еду ў
другое каралеўства, дак мне нужан упраўляюшчы. А дома прыказаў, штоб распалілі горан: ён ужо прывязе, дак на другія суткі, значыць, у горань кіне. Ён прыехаў дадому, гэтага парнішкі прыв’ёз ужо дадому. Дак яго дачка зірнула на яго, дак абамлела, што такога парня і нада паліць у горне, эта ж не можа быць. Ана за яго, напаіла, накарміла, у сваю комнату спаць палажыла.
Кажа:
— Ляжы. Зазвініць, — кажа, — званок, дак ты не ідзі. Зазвініць другі,
дак ты ня ідзі, а як трэці зазвініць, дак ты саўсім спі.
Ну, зазвінеў званок — спіць, зазвінеў другі — спіць, зазвінеў трэці — Марка пабег правяраць, значыць, згарэў ужо эты. Так яны за яго да ў пекла, у той горань гэтаго Марко. Ён кажа:
— Я ж Марка.
А яны яму атвецілі:
— Мы не знаем хто, нам часы прыйшлі, нам нада спаліць такога як ты.
Ну, а той астаўся на месцы да й забраў Маркава (шчасце).