Пра Бога і Іллю (Пра Марку Багатага)
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 84, спр. 226, № 14, арк. 40–45
аўдыё
ф. 20, воп. 84, спр. 33, № 8
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1984 г. у в. Кірава (б. Святое) Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ад Кір’яна Мартынавіча Муравейнікава, 1905 г.н.
нумар
СУС 461=930
Пра бога і Іллю
(Пра Марку багатага)
Шоў Бог і Ілля па сялу і спазнілісь — ужэ цёмна. Нада начаваць, ну дык вот стаіць багаты Марка на сваём на калідоры.
Аны падышлі, скланіліся:
— Можа б Вы пусцілі нас паначаваць?
Аны не зналі, што ета бог Ілля.
— А што, у меня заезжы двор, што кажнага пахадзяку буду пускаць начаваць?
Ну, што дзелаць, скланіліся да і пашлі далей. А ў канцэ дома вышла старуха, яго маць — багатага Маркі, ды і чула етыя разгаворы. Дык яна:
— Старычкі, зайдзіце ка мне, зайдзіце ка мне — паначуеце.
Заводжае етых старыкоў, чым была — накарміла, паслала пасцель на сваю койку, а сама — на печ. Ну, старыкі стаміліся, так ляглі і заснулі.
Дык часоў у дзвенаццаць, дык нехта стукае ў верхнюю шыбачку ў кварціру, у вакно, ды кажа:
— Госпадзі, госпадзі, нарадзіўся ў беднага Макара сын. Якое яму шчасце даць?
Дык Бог паднял Іллю галаву, да кажа:
— Завладзець багацтвам багатага Маркі.
А старая не спіць, дык думае: «Ці ета я сплю, і не сплю, што ета такое палучаецца? Ці мне можа сон, дак ета не сон». І старыкі спалі да утра, а яна не спала, думала: «Э, дык ета ж так і так». Ну, утрам устала, нагатовіла ім, пакарміла, напаіла, яны і пашлі. Пашла к сыну, расказала, што такое-такое дзела. Рассмяяўся багаты еты Марка:
— Я пайду, найду і ўнічтожу яго, этага малога, у Мака́ра етага беднага.
Пашоў, ці доўга, ці каротка, і найшоў етага Макара. Нашоў Макара, дык у тога штук восем дзяцей. І ета дзявятае радзілась.
Распытаўся, так і так, так і так, калі радзіўся, столькі і столькі ўрэмя. А точна, ён. Ён начынае яго маніць, каб ён аддаў етага на васпітаніе малога, к яму, багатам Марку, штоб яго ўністожыць. І тое маніў, і тое, кажа:
— Я восем згадаваў і етага.
Усё-такі ён пераманіў яго, аддаў на васпітанне, а ён не аддаў на васпітанне, прынёс, заказаў бандарам бочку, бочку зделалі бальшую, саломкі наслаў, у адзеяла яго ўвярцеў, малога, на рэчку вынес, пусціў, бочка паплыла за вадой і малы паплыў. Думае: «Абернецца, малы ўтопіцца, і он і вінават не будзе».
Плыве эты малы, па валнам калышыцца. Ён спіць добра. Плыў-плыў, бочка разагнала, рэчка павярнулась ў левае, і яго прама разагнала ўсярод, ён стаў і стаіць. Калі бочка стала, ён прашнуўся і начаў крычаць. А манашка непадалёка з манастыра мыла бяллё. Пачула эты крык, падняла спадніцу, пашла шукаць, нашла ету бочку і нашла малога ў бочке. За яго, забрала і панесла ў манастыр. Прынесла ў манастырь, усім манахам і манашкам панравіўся еты малы, і яны сталі гадаваць яго ў манастырэ. А багаты Марка думае, што еты ўтапіўся і яго нема на свеце. Гадуюць год, другі, дашкольнага, послешкольнага і вывучылі ўжэ дзесяць класаў, і вывучылі сабе за бугалтэра. І ён бугалтэрам работае, спраўляецца харашо, а Марка дачуўся, што ён жыў дзе-то. Ужэ па сказкам па етым, што етый малы беднага Макара жыў. І вот яму зарупіла, што дзе ж яго мне найці. Вот он падняў полы і пашоў шукаць этага самага, бугалтэра ему нада. Прышоў у манастыр, распрасіў, ну дык точна той малы, каторага он кідаў у бочку. Ён стал угаварываць іх, што аддайце мне бугалтэра етага. Я вам харашо заплачу.
— Ну што Вы нам дадзіцё за эта?
— Я, — кажа, — вам дам вагон белыя мукі.
А вагон белыя мукі, гэта яны падумалі, што эта манастыру хваціць на дзесяць гадоў. Яны аддаюць этага бугалцера, а ён ім прысылае вагон мукі. Да, і прывёл яго дамоў. Нада ж уністожыць яго неяк. За эта і купляў яго. Дык вот вызваў этых работнікаў, сказаў, штоб насыпалі воз хлеба, і штоб еты бугалтэр звазіл на мельніцу змалоў. А там, на мельніцэ, работалі чэрці, яго подданые. Напісаў пісьмо, што змяліце хлеб і змяліце яго пад камнем. Пад сургучом пісьмо аддаў яму, штоб ён перадаў етым мельнікам. Бог дарогай перадзелаў: «Змалоць, насыпаць у мяшкі, пакласці на воз, заслаць чыстай скацеркай і адправіць дамоў».
Калі ён паказаў пісьмо, яны схвацілі эта ўсё, і як нада быць змалолі, насыпалі, зачысцілі і пасадзілі, вожкі ў рукі і адправілі дамоў. Думае: «І ета добра». Ён жа не знаў, што ета яго на ўністажэніе пасылаў. Едзя. Марка зірнуў, — трасца матэры, — едзя; не паслухалі етыя, каторыя малолі там — не змалолі. Што дзелаць? Дык рэчка радам з ім. Дык за рэчкай был дзед-калдун, каторы закалдовывал, дак вот еты паром паромшчык ганяў ужэ дзесяць гадоў. Дзед закалдаваў, ён ганяе паром. Дак вот занясе, штоб дзед еты ўністожыў. Напісаў пісьмо дзеду: «Дзедушка, уністож ты мне этата чэлавека». Еты ідзець к парому. Дык паромшчык ганяе паром і кажа:
— Перавезіце меня на той бок.
— А куда ты пойдзеш?
— Я, — кажа, — пайду к дзеду. Вон у тую хатку, там стаіць хатка.
— Скажы ты, папытай яго, хай скажэ, ці доўга я буду ганяць паром эты? (Эты ганяе паром).
Кажа:
— Я спрашу.
А Бог дарогай перадзелаў, што напаіць, накарміць і адправіць назад. Калі ён пісьмо паказаў, дзед разарваў — і шчас у буфет, выпіўкі, закускі:
— Садзісь, мой унук, выпівай, закусывай.
Разгаварвае, спрашывае, тое-другое. Ну ён выпіў, закусіў, пад'еў ды кажа:
— Я пайду.
— Ну ідзі, мой унук, толькі скажы багатаму Марку, штоб ён скорэнька прыйшоў ка мне.
— Скажу. Дзедушка, вот эты паромшчык у міне спрасіў, што я к Вам прышоў: ці доўга ён будзе паром ганяць?
Дык ён кажа:
— Скажы: хто первы к парому прыйдзе, як ты пераедзеш, ды будзе прасіцца пераехаць, а ён хай скажэ: «Ты пераедзь, а я атдыхну». Калі ён паедзя, дык хай ідзець той куды хоча, а той астанецца ганяць паром.
— Добра, панятна.
Калі ён прышоў, перавёз яго, сказаў яму так:
— Ажыдай чалавека, — кажа, — што первы, хто прыйдзе, будзе прасіць пераехаць, дак ты скажы: «Ты пераедзь сам, а я атдыхну». Калі ён паедзе, дык ты ідзі, куды хочэш. Прыходж ка мне тады.
Ён Марку сказаў, Марка за куфайку вот так вот, ды і пабег.
Просе:
— Пераехаць!
Ён кажа:
— Пераедзь, а я атдыхну.
Калі ён паехаў на пароме, дык ён падняўся і пашоў. Дак Марка астаўся ганяць паром, тот бугалцер завладзел багацтвам, а еты стал бугалцерам.
І казке канец.