Пра арла
Легендарныя
тэкст
(?) ф. 8, воп. 89, спр. 243
аўдыё
ф. 20, воп. 89, ст. 3, № 52
Зап. Сысоў Ул. М. у 1989 г. у в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Фёдара Міхайлавіча Расохі, 1927 г.н.
Пра арла
Арол вывеў на скале дзяцей. Дзеці падрасталі, і вот прышла неабхадзімасць арлу перанесці дзяцей цераз мора ў другое места. Узяў ён адно дзіця і нясе цераз мора. Спрашвае:
Ты мяне хлебам карміць будзеш?
Гаварыць:
Буду.
Ён за яго і ў мора кінуў. Паляцеў, узяў другое. Другое нясе. Спрашвае:
Хлебам карміць будзеш?
Гаварыць:
Буду.
І гэта кінуў у мора. Трэцяе дзіця ўзяў, нясе і спрашвае:
Хлебам мяне карміць будзеш?
Яно атвячае, гэтае дзіця:
Нет!
А пачаму?
Да, — гаворыць, — у мяне свая сям’я будзет. А як лішні будзет у
мяне хлеб, і цябе пакармлю.
От гэта дзіця арол і перанёс на другі бераг.