Як Бог гады дзяліў (Як чалавек да Бога хадзіў)
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 89, спр. 243, сш. 3
аўдыё
ф. 20, воп. 89, ст. 3, № 57
Зап. Сысоў Ул. М. у 1989 г. у в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Фёдара Міхайлавіча Расохі, 1928 г.н.
Як чалавек да Бога хадзіў
Кагда паявілісь людзі на Зямлі, жывотные на Зямлі сталі жыць, но ані не зналі сваіх абязаннасцей. От сабралісь кот, сабака, конь і чалавек і давай между сабой разгаварваць.
Што ж мы будам дзелаць і как нам жыць дальшэ?
Рэшылі пайці да Бога. Первым пашоў сабака. Спрашвае:
Божа, раскажы мне, што я буду дзелаць на Зямлі і як я буду жыць і
сколькі жыць?
Гаворыць:
Ты будзеш у стужу, дож, непагоду ўсё ўрэмя на дварэ. Як харошы
хазяін, дык пакорміць. А як плахі хазяін, дык і галодны будзеш.
А сколькі мне жыць?
Сорак гадоў.
Сабака падумаў да кажа:
Божа, багато, скінь палавіну.
Ладно, — гаворыць, — жыві дваццаць.
Пайшоў кот. Тожэ таксамо спрашвае. Бог яму атвечае:
Ты будзеш у цяпле служыць хазяіну ў домі. Харошы хазяін карміць
малачком будзе. Мушэй лавіць будзеш.
А сколькі ж мне жыць?
Дваццаць гадоў.
Кот падумаў дый атвечае Богу:
Скінь, Божэ, палавіну, багато.
Ну, ладно, — гаворыць, — жыві дзесяць.
Пайшоў конь к Богу, спрашвае.
От, Божа, раскажы мне, што я буду дзелаць на Зямлі і сколькі мне
жыць на Зямлі?
Гаворыць:
Ты будзеш вазіць самыя цяжкія грузы. Харошы хазяін будзе карміць
харашо, а еслі плахі хазяін, то і кнутом будзе паганяць галоднага, но везці ўсё адно будзеш.
А сколькі мне жыць?
Шэдзесят гадоў.
Конь падумаў-падумаў да гаворыць:
Божэ, багато, скінь палавіну.
Ну, ладна, жыві трыццаць.
Пайшоў чалавек, спрашвае:
От, Божэ, раскажы, што я буду на этай землі рабіць? Сколькі мне
жыць?
Бог яму атвечае:
Ты будзеш уладзець на Зямлі ўсім. Усе табе будуць падчыняцца.
А сколькі ж мне жыць?
Трыццаць гадоў.
Чалавек падумаў-падумаў:
Мало, Божэ.
Дак вот, — гаворыць, — у мене ёсць трыццаць конскіх, дваццаць
сабачых і дзесяць каціных.
Чалавек падумаў, сагласіўся:
Бяру, — гаворыць, — і етыя годы.
Ну, еслі так падумаць, ано так і палучаецца: чалавек да трыццаці лет,
будзь то жэншчына ілі мужчына, аны халасцякі жывуць, не імея сям’і. Міная трыццаць лет, становіцца сям’я, чалавек начынае жыць конскі век. Шэйдзесят гадоў — пастарэў чалавек, ўсё пачынае жыць вот еты сабачы век. Ну, а потым дажываецца да таго, што й к сталу няварты падаці — каціны век.