...

Два браты і гора

img

Два браты і гора

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, арк. 44-45, № 24

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 29, № 1

Зап. Салавей Л. М. у 1974 г. у в. Вялікія Хальнявічы Крупскага р-на Мінскай вобл. ад Надзеі Кірылаўны Красняковай, 1901 г.н.

нумар

СУС 735 А = АА*735 І

Два браты і гора

Жылі ў адной вёске два брата. Адзін бедны, другі багаты. К беднаму брату прычапілася гора, і не даець яму жыць. То выпіваць нада іці з ім, то работу не даець, нада пагуляць, нада паспаць. Жылі так жылі, і жыло то гора. Саўсім німа з чым было жыць гэтаму брату бяднейшаму. Ну, тады гора гаворыць:
Пайдзём. Бяры кол, лом. Пайдзём у поля, ляжыць там камень, і пад
тым каменем многа золата. Бяры мех ішчо.
Вот яны пашлі ў то поля, нашлі тот камень, падкапалі яго, ну, паднялі. Праўда, там золата. Вот чалавек стаў гарнуць золата і ўсыпаць у мех. А нямножка там аставалася. Як жа тут чалавеку абхітрыць гэта гора? Ён будзіць гаварыць:
Я бальшы, ні дастану. Ты меньшы, лезь туды, даставай паследняга.
Гора палезла даставаць паследняе золата, а гэты чалавек бедны ўзяў гэты кол выцягнуў, камень апусціўся, прыціснуў гора. Ён золата на плечы, пашоў дамоў. Ну, й стаў панямногу разжывацца. Завідна гэта стала багатаму брату. Адкуль жа ў яго такое багацтва бярэцца, дзе ў яго што бярэцца? Вот ён прышоў вечарам і стаў у яго спрашваць:
Скажы ты мне, брат, праўду, дзе ў цябе што бярэцца? Так ты жыў
бедна, а цяпер што-та ў цябе паявілася. Ты луччэ мяне стаў жыць.
А ён гаворыць:
Праўда. Вот мне сон прысніўся. У такім полі ляжыць камень і пад тым
каменем многа золата. Ідзі дастань, тваё шчасце будзець.
А ён не прызнаўся, што там гора асталася. Гэты брат завідлівы пашоў, нашоў тот камень, узняў яго. А гора з-пад каменя:
Ой, чалавечак, ой, родненькі, ой, міленькі! А спасіба ж табе, што ты
мяне дастаў, я ж саўсім тут чуць ня кончуся.
Як прычапілася гэта гора к багатаму гэтаму брату і зжыло яго. Нашчэнт бядней беднага таго брата стаў жыць. Вот што завідлівым быць. Не нада быць завідлівым такім.