Пра купца
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 81, спр. 183, № 24, арк. 107–112
аўдыё
ф. 20, воп. 81, ст. 10, № 8
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1981 г. у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. ад Марыі Архіпаўны Муха.
нумар
СУС 882 А = АА 882*В (частк.)
публікацыя
БНТ V, № 184
Пра купца
Ну, от так. Жыў купец. Ён быў стары, а жонка яго была маладая і красівая вельмі. У яго было многа друзей. І сусед быў у яго. А гэты сусед усё заглядваў на яго жонку, завідаваў, што красівая, а ён жа стары ўжо. Вот ён прыйшоў адзін раз к гэтаму суседу да гаворыць:
— Знаеш што, на табе сто манет, сто залатых манет, сто доляраў. У мяне жонка маладая, сам я ўжо стар, мала лі чаго можа палучыцца, так ніхай будзе на сахраненне.
— Ну, давай.
Той забраў. Вот ён год пражыў, узяў аслеп той купец. Аслеп, памалку ўжо стала хазяйства яго бяднець. Зажурыўся ён ужо, бедны, што рабіць. Ну, а далей пасылае жонку сваю:
— Знаеш што? Схадзі к майму другу, я яму даваў сто залатых манет, ён аддасць, і нам будзе на што жыць паціхоньку.
Пайшла яна к суседу. Пайшла, сказала яму. А ён гаворыць:
— Я табе аддам гэтыя дзеньгі і яшчэ дам у прыдачу, сагласіся са мной жыць.
Яна гаворыць:
— Да ты што? Я ж яго жана. Мала лі што? На яго старасць найшла, я ж то яго хлеб ем і пры жывым мужу я не магу так здзелаць. Да ты ж і друг яго.
— Ну ўсё, дзенег нет.
Раз дзенег нет, яна й пайшла. Пайшла, што дзелаць. Купец пасылае яе к другому другу. У яго друзей было многа, ён багата выручаў друзей. І той так атвячае. Жонка ж красівая вельмі, маладая.
Упаў ён ужо ў паніку да і гаворыць:
— У мяне яшчэ ё друг, я яго многа раз выручаў. Вот схадзі яшчэ к таму, як той, значыць, не выручыць — усё ўжо.
Пайшла яна к яму. Пайшла, і гэты так атвеціў. Прыйшла дамоў:
— Забудзь ты пра сваіх друзей, у цябе іх ужо нету.
Зажурыўся ўжо гэты. Яна падумала, падумала ды й гаворыць:
— Знаеш што, друг, не журысь, адпусці мяне дней на пару.
А ён ужо ўверыўся ў гэту жонку:
— Дзействуй, мая дарагая, як знаеш.
Паехала яна. Паехала, заказала сундук, а ёй здзелалі яшчэ крашэ, як яна заказвала. Прывозіць гэты сундук, а тады сама надзяецца, адзела шляпу і пайшла к гэтаму ўжо другу, суседу. Прыйшла:
— Ну, я сагласна, дай мне дзеньгі.
— Тады я табе аддам, як я прыйду к табе на свіданне.
Цяпер не дае ёй дзеньгі. Што ёй дзелаць? Ладна, яна назначыла яму часы прыходзіць. Тады пайшла к другому другу, чэраз час таму назначыла, штоб ён чэраз час прыйшоў пасля. Пайшла к трэцяму, трэцяму зноў назначыла, зноў чэраз час. Прыходзіць дадому. А прыслугам сваім сказала, што бы ўжо ні случылась, штоб яны к ёй. Сама сядзіць. От зазваніў званок, прыслугі адчынілі, увайшоў ён, абсыпаў золатам. Яна скамандавала прыслугам сабіраць гэта золата. А ён ужо к ёй. Яна на яго гаворыць:
— Знаеш што, за гэтай сценкай муж, ён усё чуе, што мы з табой улюбляемся, хадзем з табой у сад пагаварым.
— Ладна, хадзем.
А сваім прыслугам сказала, што як хто яе будзе зваць, штоб яны яе прыйшлі пагукалі. Толькі яна прыйшла ў сад, прыбягаюць:
— Вас завуць.
— А хто там такі? — Гэты ўжо спужаўсь.
— То майго, наверна, мужа брат.
Пайшла. Прыйшоў ужо другі. Гэты сыпануў дзенег. Слугі пазбіралі, сядзіць яна з ім ужо. А пасцель атласну такую выслала, зіхціць. Сядзіць, зноў званок звініць. Той:
— Хто такі?
Яна гаворыць:
— Наверна, майго мужа брат. Хавайся ў гэты сундук.
Ён ужо, значыць, схаваўся ў сундук. Прыйшоў трэці, яна ўжо разгаваруе з ім. Зазваніў зноў званок. Яна на яго гаворыць:
— Наверна, майго мужа брат ідзе. Хавайся ў сундук.
І гэтага ў сундук захавала. Пайшла сама ў сад. Той:
— Што там? А я ўжо ждаў, ждаў.
Ёй жа нада было ўжо двух у сундук засадзіць.
— Да прыйіпоў брат да разгаваруе, я не магла атарвацца, брата бросіць. Ну, а сычас ўжо нікога нету. Пайшлі са мной.
Прыходзіць у спальню і ўсё ж падкачуецца:
— Дай мне тыя дзеньгі, што мой муж табе аддаў на сахраненне.
— Нет, тады дам, як палягам спаць.
Дак што ёй ужо дзелаць? Яна гаворыць:
— Знаеш што? — А прыслуг сваіх навучыла. — Давай мы пойдам у другую комнату. Я ж табе гаварыла, тут жа за сценкай муж мой.
— Давай.
— Звязуй гэту пасцель.
Звязаў ён пасцель.
— Я ж выйду, ты ідзі первы, а я выйду за табой. А ты ідзі ціхонечка первы.
Ён толькі з гэтай пасцеллю ў калідор, а прыслугі яго і цапнулі, закрычалі:
— Вор! Вор!
Яна выйшла — вор з пасцеллю. Ён даказуе — не вор. Нада вызваць, хто там старшы быў, штоб ужо разабраўся, што ён не вор. Ён жа скамандаваў, што вызаўце. Вызвалі. Ён даказуе, што не вор я, значыць, яна мне звязала пасцель. А прыслугі і яна даказуюць, што вор. Ну, а як даказаць, каму ж верыць, даказання ж няма. І яна гаворыць:
— Ну ладна, раз няма даказання, мой сундук вам пацвердзіць, што ён вор.
Скамандавала прыслугам:
— Вязіце гэты сундук.
Прывезлі. Яна спрашываець, маўчыць сундук, там жа сядзяць, маўчаць, нічога не гавораць. Яна гаворыць:
— Ладна, загаворыць.
Тым прыслугам загадвае:
— Раскладзіце харошы касцёр і стаўце сундук на гэты касцёр. Тады ён загаворыць.
Расклалі касцёр, паставілі сундук на агонь. Тыя закрычалі:
— Вор, вор!
— Што такое? — той старшы паглядае.
Адчыніў скрыню, вылазяць адтуля двох.
— Што гэта?
Не разабраўся. І той, значыць, з вяшчамі і ў сундуку ўдвох. Не баба ўжо, якіся чорт.
Вызывае яе к сабе:
— Ну, раскажы мне, што гэта такое, што гэта за вор і ў сундуку ўдвох?
Яна яму ўсю праўду расказала, як яно было, адкрыла. Ён яе тады наградзіў харашо. А ім ужо прыказаў усім, штоб яны аддалі дзеньгі, каторыя абяшчалі, і яшчэ столькі ў прыдачу далі. Прыказаў усім тром:
— Вы ж, значыць, дзеньгі должныя, дык аддайце долг гэты і яшчэ столькі ў прыдачу, сколькі вы абяшчалі, дайце.
І сам наградзіў яе добра. Адправіў яе к мужу жыць, а ім усім загадаў — у яго бугай быў злюшчы — дык к таму бугаю, штоб ён
іх паразносіў. Вот і казкі канец.