...

Пра Марка Багатага

img

Пра Марка Багатага

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 15, арк. 26–29

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 8

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча

нумар

АА 461

Пра Марку Багатага
Быў Марка багаты. Быў ён купец, а фамілія Багаты. Вот ён жыў так, што ён нічога ані нікаму ні даў. Нішчыя такія былі, ён ім нікада нічаго не даваў. Аднажды прышоў к яму старык, на нач, папрасіўся. Вот Марка гаворыць, гэта ўжэ ён на гэтю сваю служанку гаворыць:
– Вот пусці яго туды, а ў яго цётка была старая. Вот пусці хай ён з цёткай там пераначуе.
Ну ён начаваў, значыць, што яму аказалася. У яго, у Маркі, была адна дачка. А там дзе-та радзіўся Васіль Бедны: вот гавораць той стары:
– Судзьба гэтага Васіля Беднага спользаваць багацтвам Маркі Беднага.
Яна яму баялася так сказаць. А гаворыць:
Вот, Марка, што я сніла.
Ну, што ты сніла?
Гаворыць:
– Сніла вот, што тваім багацтвам даўжон спользаваць Васіль какой-то Бедны.
Ён ня верыў гэтага дзела. Паехаў к свяшчэнніку. Спрасіў. Свяшчэннік гаворыць, што вот есць у такой-то і такой дзярэўні Васіль Бедны. Как жа яму быць? Ён узяў паехаў к гэтаму, чалавек быў бедны, каб купіць яго гэтага хлопца. Ну й купіў. І паехаў дамоў. Ехаў, на кучара:
Стой!
Значыць, кучар астанавіўся.
Вазьмі этага хлапца занясі ў эту… у аўрог.
Занёс. А ў Маркі купцы аддаўжалі пяць дзенег, ехалі за ім услед і везлі гэтыя дзеньгі. Едуць, значыць, аж гэты відзіць аганёк гарыць. Ну што ж. Яны на кучара:
– Стой! Ідзі пасматры, што там дзелаецца.
Той пашоў, пасматрэў, аж дзіця гуляе. Гаворыць:
– Ідзі яго вазьмі і прынясі.
Ну прынёс. І паехалі. Прыізджаюць к Марку і гавораць:
Вот, знаіш, какое нам шчасце. Дзяцёнка вот нашлі.
Яму стукнула, Марку, штой-та не так. Ну, што з ім дзелаць? Он бярэ бочку, усадзіць гэта рабёнка ў бочку і на раку. Гэта бочка прыплыла аж к намастыру. Намастырскія пайшлі там паглядзелі, славіўшы гэту бочку. Дзіця! Ну ўзялі і гадавалі. Выгадавалі ўжо бальшога хлапца. Ён ужо мог, значыць, услугаваць.
Дзе-та Марка ездзіў па свеце. Апяць жа прыізджае туды у ім у сталоўку. Гэты хлапец падае. Ён гаворыць:
Дзе-та вы такога хлапца бралі?
Да, – гавораць, – вот нашлі ў бочцы.
Апяць Марку стукнула – апяць ён жывы, ён яго, значыць, не загубіў. Ён гаворыць:
Каб вы мне яго далі, гэтага хлапца, дамой пісьмо аднесці жане.
Напісаў пісьмо, значыць, што б гэта, як толькі гэты хлапец прыдзе, што б жана яго спаліла. Вот ён ідзёт, ідзёт. Ужэ й ні рана. Прыходжае, значыць… На стрэчу ідзёць старык.
Куда ты ідзёш?
Ды вот іду, пісьмо нясу туды.
Давай пасмотрым.
Ай, – гаворыць, – нільзя.
Да пасмотрым.
Стары гэты пасматрэў, гаворыць:
– Куды ж ты ідзёш? Ты ж ідзёш па сваю смерць, – але гаворыць, – ладна ідзі.
Вот прыношае гэта пісьмо. Жана паглядзела, а там ужэ не спаліць напісана, а жаніць з дачкой з яго з Маркавай. Ну пажанілі. Вот прыізджае ён. Ой, дзіла. Што ж гэта здзелалася? Куды ж яго паслаць. Нада паслаць. Доўг быў у гэтага Маркі Багатага ў змея за морам. Вот ён ідзёт, ідзёт гэты Васіль. Стаіць асінавы пень і ківаецца. Гаворыць:
Спрасі, Васіль Бедны, у змея, сколькі мне ішчэ ківацца?
Харашо, спрашу.
Ідзець, баба ваду пералівае кала калодзіжа. Гаворыць:
Ну спрасі, сколькі мне ішчэ пераліваць?
Харашо, – гаворыць, – спрашу.
Падходжае к парому, на пароме нада пераехаць. Паромшчык спрашвае, ён апяць гаворыць:
Спрасі, сколькі мне ішчэ вазіць?
Харашо, – гаворыць, – спрашу.
Прыходжае к мору. Ляжыць рыба-кіт цераз мора. Пераходжае. Гэтая рыба-кіт гаворыць:
Васіль, спрасі, мне сколькі ліжаць ішчэ?
Ну харашо.
Прыходжае туды к гэтаму змею, а там, знаеце, змей і руская дзяўчына была. Гэтая гаворыць:
Куда ж ты прышоў? Ты ж прышоў па сваю смерць. Але ладна.
Яна яго там ужо закутала, захавала. Прыляцеў змей, чмыхнуў.
О, у цябе, – гаворыць, – рускім воздухам слышна.
Да нет, – гаворыць, – гэта ты па свеце літаў дык напітаўся.
Ну ўсё. Заўтра ён апяць, значыць, пажраў, пажраў, паляцеў. Васіль эты Бедны расказаў ёй, чаго ён ішоў, што бачыў. Яна яму расказала.
– А, – гаворыць, – так. Рыба-кіт, значыць, адглыне двінаццаць караблей, тых што яна, значыць, праглынула, пайдзёт плісаць.
А паромшчык?
– А паромшчык, – гаворыць, – хто заедзе, ён злезе, той будзе перавожваць.
Ну а баба?
Бабе, – гаворыць, – пераліваць ваду.
А пень?
А хто адгарне, золата набярэ.
Гэты Васіль Бедны, значыць, прыехаў. Рыба гэта адглынула караблі. Ён прыехаў, адагнуў пня, набраў гэтага, значыць, золата.
Прыізджае дамоў. Марку стала завідна, што гэты пайшоў, ды значыць дзенег столькі прывёз.
А я ж на канях паеду, дык я шчэ болей прывязу.
Вот ён паехаў. Прыехаў к парому. Значыць, паромшчык яго спусціў, зачыніў, сам саскочыў. Дык Марка і сягоння возіць.