Як Бог з Пятром па зямлі хадзілі
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 4, арк. 6
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 18
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча
нумар
СУС 11691
Як Бог з Пятром па зямлі хадзілі
Даўней хадзіў бог па зямлі. Ну і зайшлі ў дзярэўню. Ідут. Чуюць у дзярэўні такі крык у хаце бойка. Бог на Пятра кажа:
— Зайдзі, паглядзі, што там дзелаецца.
Пятро зайшоў. Гаворыць што… Выходжае, дакладае, што чорт з бабай б’ецца. (Так як і было — казка).
— Ну, — гаворыць, — ідзі чорту галаву зрубі, а баба хай астаецца.
Ён як прышоў, як пастараўся. Ён махнуў і ссек абоім галовы: і бабе, і чорту. Прыходжае, дакладае, што так і так, праішэствія палучылася. Ён гаворыць:
— Ты ж на бабу палажы галаву, а чорта хай ужо прападае.
Но валасы былі даўгаватыя. Гэты што Пятрок зрабіў: узяў ды й палажыў галаву на бабу ды чортаву, прасціце за выражэнне, ну гэта ж ня ўсё, а толькі… Ну дык жа ж знаеце, што з тэй галавы тых баб, што ад яе пайшлі, ну тады дзействіцельна што яна абмане і чорта.