Пра судзьбу чалавека
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 43, арк. 198–211
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 25, № 2
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Таццяны Фёдараўны Філюты 76 г.
нумар
СУС 461 = 930
публікацыя
БНТ V, № 107
Пра судзьбу чалавека
Ну, значыць, жыў багаты кароль. І жыў бедны ўгольшчык. Вот кароль едзе праглядуе людзей, як людзі яго жывуць. Гэта яшчэ пры цару Гароху было.
Едзе кароль гэты ўжо, і ў яго была бярэменна жонка. Ён едзе па сваім каралеўству глядзець, як жывуць людзі. Усе дзярэўні пераехаў і прыходзіцца начаваць у лесе. Ён едзе ў лес, і жыве там бедны ўгольшчык. У ўгольшчыка адна хатка стаіць на курынай лапцэ. Кароль заязджае ў хатку і гаворыць:
— Дарагой друг, как бы эта мне ў цябе пераначаваць.
Ён гаворыць:
— Знаеце што, я не жалею вам пераначаваць, але няма ў мяне дзе: адна караватка, жанчына бярэменна і ўсяго я, больш нікога. Хіба, — гаворыць, — лезьце на паталок (наверх хаты, гэты паталок). Лезьце на паталок.
Ну, кароль узлез на паталок, гэты кароль. А ў яго ўжэ і паталок свяціўся, вядома, як у беднага чалавека. Жонка стала ўжо аброджвацца. Яна нарадзіла мальчыка, гэта жанчына яго, гэтакага красівага мальчыка радзіла. Ён, бедненькі, абрадаваўся, гэты ўжо ўгольшчык. І вот ён і лёг. Лёг сам ужо там паляжаць да й слухае, што будзе далей. Значыць, гэта жанчынка легла і заснула, і ён заснуў, угольшчык. А кароль-то слухае. Сейчас адкрываецца свет у хаце і ў катаначку ўлажылі младзенца гэтага маленькага і стаіць
тры жанчыны, ля гэтай катаначкі, і тры свечкі дзяржаць у руцэ.
Яны стаяць самі ўтрох. І вот адна гаворыць:
— Я гэтаму мальчыку жалаю многа бедаў.
А другая гаворыць:
— Я буду яго ад усякіх бед спасаць.
А трэцяя гаворыць:
— А я даю яму ў жоны доч караля, каторы ляжыць на паталку.
А-а, спужаўся гэты кароль, што ж тут. Ну, значыць, ён думае: як бы мне гэтага мальчыка ўзяць? Яго страбіць нада. Што ж, каралеўская доч. Падумаў: «Я жанчыну аставіў там тожа бярэменну».
Чуе кароль далей, што заплакаў чалавек. Прачнуўся ён, няма жанчыны жывое, памерла жонка ўголышчыка. Што ж рабіць з гэтым мальчыкам?
Кароль гаворыць:
— Я вазьму гэтага мальчыка і буду гадаваць яго, аддай ты мне.
Бацька гаворыць:
— Ну, як жа мне, у мяне адзін сынок нарадзіўся, як жа мне яго аддаць? Нельга мне яго аддаць, як жа я буду?
А кароль:
— Да як ты жонку пахаваеш, дзенег у цябе нет.
— Нет, — кажа, — дзенег, пры хаце пахараню, няхай ляжыць тутака пры мне. І сам буду гадаваць мальчыка.
— Не, аддай, я табе дам дзенег.
Даў яму дзенег.
— От, ты пахароніш жонку на кладбішчах, як жа гэта ты ля дому пахаваеш жанчыну?
Ну, кароль ужо аддаў яму дзенег, той і сагласіўся:
— Цераз два дні прыедам па мальчыка, забяруць. Я прышлю людзей, пару лашадзей, і забяруць мальчыка.
Так ён і здзелаў. Гэты ўжо падзяржаў, мой божачка, дзіця, бацька з мальчыкам пабыў. Мальчык так расце, што прыбывае ні па дням, а па часам. Красівы такі! Ну, кароль прыслаў два і сказаў, штоб вы першага маста не міналі, а ўбросілі яго ў раку, гэтага мальчыка. Ім жалка стала. Прыехалі да рэчкі яны, на мост. «Як жа нам тут кінуць гэтага рабёнка?» Кароль каробачку такую даў. Бачаць яны, ужо так ён ручкамі перабірае.
— Ну, — гавораць, — мы пусцім гэту каробачку на ваду.
Адзін прыгнуўся к рацэ, паставіў каробачку на вадзе, вецер туды, няхай гоніць гэтага младзенца, мо хто яго забярэ. Нам тапіць шкода, пасталі і плачуць, жалка гэтага дзіцяці, усе хрысціяне адны, жалка гэтага дзіцяці. Ну, гэта каробачка паплыла, зацвілі цвяты, і ён перабірае ручкамі.
А жанчына прала (бывала ж, пралі на рацэ), а рыбак стары лавіў рыбу, не рыбу, а нерады свае віў. От, уе ён нерады, а яна гаворыць:
— Вот там, старычок мой, паглядзі, якое бог нам шчасце пасылае. Плыве рабёнак к нам. Скарэй бяры лодку і па яго едзь.
Ён пад’ехаў, забраў таго рабёнка.
— Як жа мы дадзім яму імя?
— Дадзім імя Плавічок.
Плавічок расце, гэты хлопец, красівы, што не адгледзецца, так красівы. І вырас, яму васемнаццаць лет стала. І гэты ізноў праязджае, сам кароль. Праязджае гэты кароль зноў, а гэты хлопец ідзе па ваду.
Эх, суняўся гэты кароль:
— Як цябе, парань, завуць?
А ён:
— Не знаю, мае айцы далі мне імя Плавічок.
Зразу кароль усякнуў: гэта значыць той самы хлопец. Усё адно гэта ж будзе, гэта ж дачка ў мяне расце такая красівая, бальшая і красівая дачка расце.
Ну от, значыць, кароль палавіў з ім, гаворыць:
— Як бы ты мне занёс жане пісьмо, — на яго.
Плавічок гаворыць:
— Не знаю, калі бацькі пусцяць, то панясу, калі не, не панясу нікуды гэтага пісьма вашага.
Кароль пайшоў к бацькам, да так да етак стаў гаварыць:
— Ну, нада занесці маей жане пісьмо.
А ён напісаў у пісьме: «Калі палучыш гэта пісьмо, то эксплататары штоб яго ўбілі, пакуль да маяго прыезда, штоб убілі яго і схаранілі, штоб яго не было дажа». А падумаў то сам сабе, што судзьба гаварыла, сам сабе думае.
Ну, Плавічок ідзе, мой божа, нясе тое пісьмо, заблудзіўся, бедны, у лесе. Заблудзіўся, стаіць хатка маленечкая, заходзіць ён у тую хатку, і тамака сядзіць жанчына.
— От, — гаворыць, — сын мой, я знала, што ты прыйдзеш ка мне. Сейчас от я цябе накармлю і лажыся аддыхай. Лажыся аддыхай. Сейчас яна гэта пісьмо дастала ў яго, ён заснуў, перапісала яго, гэта пісьмо: «Калі палучыш ты гэта пісьмо, то спяшы скарэй абвянчаць да майго прыезду». От, гэта судзьба.
Ну, ён за тры дні, ён за два дні і там, зайшоў. Зайшоў, як угледзела гэта дачка, проста абамлявае па ём.
— Вот дзе, — гаворыць, — мой.
Ужо пятыя каралі едуць, штоб яна замуж выходзіла. Яна гаворыць:
— Нет, вот гэты мой будзе жаніх. Сейчас жа яго абмыць харашо, і які ён будзе красавец мой.
Сейчас жа абвянчалі іх. Караля няма, яна абвянчала. Назаўтра прыязджае кароль, свадзьба яшчэ ідзе. Як угледзеў — абамлеў. «Што ж такое? Я ж вялеў тое і тое зрабіць, а не выйшла». Сам сабе гаворыць: «Судзьба, казала, што судзьба. Судзьба, от бачыш».
Ну, цяпер кароль задаў яму такую задачу.
— Ты ж, — гаворыць,— маім зяцем не будзеш, пакуль ты мне не дастанеш ад дзеда Усяведа тры залатых валасы. Тады ты будзеш маім зяцем.
Падумаў ён, падумаў, бедны, плача гэта жонка, не пускае яго. Ну што? Айцец загадаў, нада ісці. Сейчас сабраўся і пайшоў. Ідзе ён шукаць тры залатых валасы ад дзеда Усяведа. Ён ідзе, значыць, і стаіць чалавек на калу. Трыццаць лет перавозіць людзей камлатых, хлатых, страшных, не можа сыйсці з лодкі. Перавязе чалавека, і сыйсці не можа. Ён гаворыць хлопцу:
— Куды ты ідзеш, малады юнаша?
— Іду, — гаворыць, — за трыма залатымі валасамі к дзеду Усяведу.
— Ты ж тамака ўспамяні і папытай, братка, узнай, дакуль я буду перавозіць?
— Ну, — кажа, — харашо, калі можна будзе — узнаю, усё ўзнаю.
Ідзе далей, прыходзіць ужо ў другое царства. Бачыць, што такое: людзі стаяць, цэлая куча людзей, і яблынка стаіць. Падыходзіць ён туды.
— Здрастуйце.
— Здрастуйце. Куды цябе бог нясе, малады чалавек?
— Іду, — гаворыць, — к дзеду Усяведу за трыма залатымі валасамі. Мяне, — гаворыць, — кароль паслаў.
— Ну, — гавораць, — узнай там, што нашай ябланцэ случылася? Давала яна плады — яблычкі залатыя, ну проста хто яго з’есць, той маладзее. Маладзілачкі-яблычкі.
— Ну добра, — гаворыць, — узнаю, калі можна.
Кажуць:
— Узнаеш, дак наградзім, а не ўзнаеш — уб’ём, не пусцім цябе прайсці зноў.
— Харашо, — гаворыць, — буду старацца, каб узнаць.
Гэтак ужо ён ім. Вот і пайшоў ён, яны ўжо яго прапусцілі, і пайшоў. Ідзе, ідзе ён, у трэцяе царства ўваходзіць. Бачыць там ізноў стаяць людзі талпою і гамоняць, гамоняць. Чалавек, вядома ж, хоча ведаць што.
Падышоў туды, гаворыць:
— Здрастуйце.
— Здрастуйце.
— Што вы тут дзелаеце?
— А куды ты ідзеш, малады чалавек?
Гаворыць:
— Іду к дзеду Усяведу за трыма залатымі валасамі.
— Узнай пра нас. От у нас цякла жывая вада па такіх па стоках — трубах. Што ж з ёй случылася? Тры гады як сунялася. Узнай там. Як узнаеш — наградзім, а не ўзнаеш — уб’ём.
Гаворыць:
— Буду старацца, калі б узнаць.
Ідзе ён далей. Ідзе, праходзіць лес, праходзіць поле, маленькія кусцікі, стаіць халупка маленькая. Ён заходзіць у тую халупку, бачыць, што гэта, навернае, ужо тая мая судзьба. У тую халупку:
— Здрастуйце.
— Здрастуйце. Здароў, мой сынок, — кажа, — ты ўжо прыйшоў? Гэта мой сын, каторы дзед Усявед, гэта мой сын, я знала, што ты прыйдзеш. Я цябе напаю і накармлю і чанам жалезным навярну. Бо сын мой як прыедзе, пытае: «Што такое, які чалавек тут, от дух яго які тут». Вядома, ляціць гэта сіла.
Дак ён кажа:
— Ну, харашо. Дзе вы мяне схаваеце, буду там сядзець.
Этак ёй і кажа:
— Такое і такое дзела ў мяне.
І расказвае. Ён ужэ прыдумаўса, што нада гэтай старушцэ, мацеры хроснай, расказаць, што бачыў па дарозе. Гаворыць:
— Вот, дарагая мамаша, вы спрасіце ў дзеда Усяведа, што гэтаму чалавеку дзелаць, што стаіць на калу на адной назе і камлаты ўвесь і хіхлаты і сыйсці не можа.
— Ну, і добра, — яна кажа, — больш расказвай. Я гэта запомню.
Што яшчэ ты бачыў па дарозе?
Ён гаворыць:
— Падышоў, стаіць яблынка-маладзілачка, не дае пладоў, як раней плады былі ў яе.
— Ну, — гаворыць так ізноў, — я буду пытаць у яго.
Ён і зноў кажа:
— Што ж, яшчэ ў мяне ёсць такое, што мне нада ўзнаць, — і расказаў пра жывую ваду.
— Ну, усё, — гаворыць бабка,— я буду пытацца, а ты толькі запамінай, што будзе дзед Усявед адказваць.
Ну вот, яна прыспакоілася, слухае, што ўжо будзе дзед ляцець той яе. Січас зашумела, улятае дзед у вакно. Упаў ёй на калені, яна ўжо накарміла яго, напаіла, і стаў ужо засынаць. А як жа ж трэба тры валасы залатых урваць ад дзеда Усяведа. Цяпер яна, ён толькі ўжо прыснуў, яна хап за гэты волас. Волас як зазвінеў, упаў куды-та, залаты ж волас. Ён гаворыць:
— Матка, што ты дзелаеш, не даеш мне спаць!
— Ой, — кажа, — сыночак мой родненькі, што мне прысніўся за сон: я дзе йду, падышла к сіняму мору, а там чалавек стаіць адною нагою на калу і сыйсці не можа.
Гаворыць дзед:
— Дурак ён. Хто первы прыйдзе, дасць вясло ў рукі, сам саскочыць, і той будзе перавозіць.
Цяпер яна ізноў. Усінае ён так моцна, яна падаждала, каб ён заснуў. Зноў яна другога воласа рванула. Зноў дзед:
— Што ты, матка, дзелаеш са мной сёння?
Яна:
— Нічога, сынок, гэта ж я так хваталася за твае валасы. Ізноў чудны мне сон прысніўся. Прысніўся, — гаворыць, — чудны сон такі, што я іду і стаіць маладзілка-яблынка, давала плады, а потым перастала даваць плады. А што такое з ёй?
Дзед гаворыць:
— Дуракі яны. Там пасялілася бальшая змяя пад яблынкаю. Няхай яны ўб’юць змяю, і яблынка расцвіце, як і па-прэжняму цвіла.
Гэтак. От жа яна ізноў успакоілася. Ён заснуў, яна жджэ, каб ён крэпка заснуў. Яшчэ ж трэба вырваць трэці волас у гэтага дзеда Усяведа. Яна ізноў трэці волас як ірванула, ён аж падляцеў. Яна ж тожа аж злякнулася, думае, можа і наб’е мяне гэты дзед, сын яе гэта быў. Ну, яна гаворыць:
— Сынок мой, яшчэ чудзесны сон сасніла. Ну вот, іду я, стаіць талпа народу. Я падходжу к гэтаму народу, і адзін гаворыць: «Ну што ж ты, брат, куды ідзеш?— Іду к дзеду Усяведу.— А што ж ты там будзеш дзелаць?— Да вот узнаць пра што, пагаварыць з дзедам Усяведам». Гэтак яна яму ўжо кажа. І вот,— гаворыць,— што там тожа бяда, нейкі ключ жывой вады цёк, перастаў цячы. Яны гавораць: «Ну што ж ты, як раскажаш, то прапусцім, а не, то ўб’ём», гэтак ужо на мяне. Дак як жа, сынок, што там ужо сказаць.
— Дуракі яны. Там, — гаворыць дзед Усявед, — у стоку-трубі пасялілася жаба бальшая. Гэту жабу, хай яны перагледзяць трубы, гэту жабу ўб’юць, і пацячэць ключ вады жывой, як і па-прэжняму цёк.
Назаўтра дзед Усявед кажа:
— Очань царская, каралева дачка плача, што муж пайшоў і нет, ка мне за маімі трыма валасамі.
Усё ведае дзед. .
Ну, хлопец пайшоў ужо. Пайшоў ён назад, ідзе, ідзе, прыходзіць ізноў к гэтаму самаму, дзе стаяць талпа народу і ждуць яго. Як ён падышоў:
— Ну, — гаворыць, — раскопвайце гэту трубу, самую бальшую тую.
Яны адкапалі тую трубу, паднялі, аж жаба страшная там сядзіць, якая не дай божа. Выцяглі яе, забілі, січас жа жывое вады ключ пацёк. Яны яму награждаюць багатства — дзве павозкі і два чалавекі даюць. Зарабіў ён ужо дзве павозкі багацця, вязе. Вязе гэты самы багацце, пад’язджае ўжо к другому гэтаму, дзе тая яблынка-маладзілка.
— Ну, — гаворыць, — як ты, узнаў?
— Узнаў.
— Ну, што рабіць?
— Раскопвайце, — гаворыць, — падкопвайце пад яблыну, даставайце змяю.
Яны падкапалі пад яблынкай і дасталі бальшую змяю. Дак гэту змяю ўбілі, і січас жа яблынка расцвіла, яблачкі сталі. Ну, усё. Гэтыя яму пару лашадзей, дзве павозкі далі і лашадзей чэцвера. Ужо ўўсяго восем коней ён едзе і чатыры павозкі багацця вязе.
Ужо дамоў калі прыйдзе — узрадуюцца, думае гэты зяць.
От, падязджаюць к сіняму мору. Чалавек гаворыць:
— Узнаў, дзіцятка, ты мой сынок?
— Узнаў усё. Толькі мяне перавязіце.
Січас жа давай той чалавек к сабе ў паром, збілі паром, пераправілі яго тыя вазы.
Ах, як углядзеў жа гэты кароль, аж умлеў, спужаўся. Ну што жа цяпер рабіць? Э-э, калі ж гэты мой вёз, то я як пайду, то весь мір за сабой прыцягну. І, брат, падаўся. Толькі падаўся к гэтаму мору січас паромшчык вясло ў рукі і сам саскочыў. І кароль стаў перавозчыкам, а зяць яго стаў каралём на месцы яго.
От і казкі канец.