...

Казка пра Маркава багацце

img

Казка пра Маркава багацце

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, № 146, ст. 62–71

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 100, № 9

Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Мар’і Якаўлеўны Колтун

нумар

СУС 461 = 930

Казка пра Маркава багацце

Быў Марка-багатыр, бяздзетны. Прышоў і к купцу нанач. У купца ўжо частуюцца, купец настаўляў. Прыходзіць дзедка, ды просіцца нанач. Дык яны кажуць:
Няма табе, дзедка, места.
Ён тады кажа:
Я дзе лягу на палатках.
Яны ўжо п’юць і ядуць. Гэты дзедка ўжо лёг на палатках. Ну, а Марка пад вакно лёг. Прылятае ў ночы, у вакно «бразь, бразь»:
Госпадзі! Радзіла ўдава дзіця. Якую яму долю даць?
Толькі Маркава багацця.
Гэты Марка ўжо вушы паднёў, што ў яго багацце ўжо ёсць.
Прылятае ноччу:
Госпадзі! Радзілась пара авец. Якую долю даць?
Беленька — будзе гадавацца, чорна — воўк схопіць.
Еты ж Марка ўстоў назаўтра і пашоў шукаць тае ж бабы, дзе радзілася
ягня.
Прадай мне чорненька, каб я з’еў, а ня воўк.
Ну і паехаў ужо, тая баба згатавала яму ягня чорненька, яму трэба
ад’язджаць да горача. Ён паставіў яго на вакне. А та хата стаяла на полі. А воўк бег і схваціў тое ягня і панёс. Еты ўжо Марка надуўся, думае, а што як воўк, дык і схваціў воўк.
Ён пайшоў к той бабе, дзе радзіўся той хлопчык малы. Ён кажа:
Прадай мне тое дзіця.
Яна кажа:
Яно яшчэ толькі ўчора нарадзілась.
Дарма, я бяздзетны буду гадаваць.
Яна, тая баба, і парашыла, прадала тое ўжо дзіця. Ён ужо думае:
Дзе яго дзець, каб дзе жа спратаць, каб не засталося ж багацце.
Падумае ў снег кідаць — страшка, падумае ў рэку кінуць — страшка.
Ён палажыў у вулля ўжо тое дзіця, ды і сам паехаў.
Дзед сядзеў на печы ды кажа:
Баба, я пайду паляджу пчол.
Адчыніў вулля — там ляжыць дзіця ў вуллі. Ён кажа:
Баба, Бог шчасце доў. Свае тры хлопчыкі і нашоў хлопчыка.
Ну, добра, хай расце.
Прынёс ён тое дзіця дамоў, тое дзіця расце не днямі і часамі. Расце. Еты Марка-багаты думае:
Я ж паеду ў тое сяло, прапытаю, прачую, дзе мо хто скажа пра тое
дзіця, што клоў у вулля.
Едзе ўлетку, дзеці гуляюць на вуліцы ужо ды кажуць:
Знайдзён, цябе наш тата ў вуллі знайшоў.
Ну, еты ж Марка ўжо дапытоўся, дзе еты ж хлопчык жыве. Дапытоўся,
прыязджае к таму хазяіну:
Дзе ты ўзёў?
Ён кажа:
А ў вуллі знайшоў.
Прадай мне, — каб жа ж як таго збіёдаць, каб багацце не засталося.
— Прадай мне.
Ён кажа:
Купляй майго. У мяне трох ё.
Не, не хочу. Вот енты палец парэжу — баліць, і еты, і еты. А еты ж
чужой? Прадай!
Ну як стаў, як стаў, чалавек прадоў таго хлопчыка. Прадоў.
У трэцяй зямлі жыў змей і вакруг еў людзей. Дык ён думае: «Я ж пашлю гэтага хлапца к змею, хай яго з’есць». Гэты хлопец ужо бяжыць к етаму змею. Чалавек век-век ездзіць на пароме — ня можа ўстаць.
Куды ж ты хлопчык ідзеш?
Ён кажа:
Іду к змею пытацца каму Маркава багацця.
Ён кажа:
Прапытай жа пра мяне, што я не магу век устаць.
Ён ідзе. Ходзіць чарада статку па ваблівай траве. А худы-худы!
А куды ж ты ідзеш?
Іду к змею пытацца каму Маркава багацце.
Прапытай жа ты пра нас, што мы па такой траве і худыя.
Ну добра, бяжыць. Другая чарада ходзіць па голай гары, голая гары.
Куды ж ты ідзеш?
І к змею. Пытацца Маркава багацця каму.
Прапытай і пра нас, што мы на голай траве і такія сытыя.
Цяпер, стаіць чалавек, крычыць: «Піць і піць». Павэтуль вада ляецца і
ён крычыць: «Піць».
Ну, папытай пра мяне.
Добра.
Цяпер ужо на адной назе крычыць і крычыць, дзень і з ноччу.
Куды ж ты ідзеш?
Ён кажа:
Іду і к змею.
Прапытай і пра мяне.
Добра.
Прыбег ён і к змею. А змей сабе ўзяў к сабе рускую дзеўку гатаваць ужо
ў печы, яму каб есці гатовіла. Ён і сёдзеў, усё расказоў, расказоў. Той хлопчык прыбег. А змей быў ужо недзе бегаў. Тая дзеўка кажа:
Лезь жа пад печ, і ціхенечка сядзі, не атзывайся. А змей прыдзе, дык
я буду ў яго пытацца.
Ён ужо пад печ, змей у хату ўвайшоў, «чмых», «чмых»:
Што-та рускі пот смярдзіць.
Дык яна кажа:
Ну, я руская, бліны пяку, лепячу, угрэлася, дык можа я.
Ды і кажа:
Як я даўней у мамы ці ў таты жыла, дык Марка-багатыр быў. Каму
яго багацце астанецца?
Дык ён:
Каму? У яго ж ё парабак. Дык парабку ўсё і астанецца. Маркава
багацце.
Дык яна кажа:
А што гэта такое? Я бывала была ў таты, дык крычыць на адной назе,
крычыць.
Ён кажа:
Гэта ж няхто не ведае. Гэта ж золата заклятае. Каб навотлег палкі
доў, дык яно і пасыплецца золата.
Дык яна кажа:
Што жа такое, што статак паіць чалавек у вадзе і піць хоча?
Ён кажа:
Гэта ж жыў чалавек на шляху, і чалавек ідзе канчаецца піць, а ён не
дасць яму вады. Дык вот яму, ка, на тым свеце па етуль вада ляецца, а ён ужо крычыць. Крычыць: «Піць ужо».
А ета што стотак худы-худы?
Да чалавек, жыў багаты-багаты, а прыдзе бедны дык ён ўсё раўно не
дасць яму з’есці. Вот ён ужо, бачыш, у такой траве худы, а еты, кажа, раз сам укусіць і чалавеку дасць укусіць. Вот ён, кажа, і сыты. Гэта ўсё, кажа, на тым свеце етак ужо.
А што такое, што чалавек на пароме ня можа ня можа ўстаць?
Дык ён кажа:
Абы ён не ведае? Хто скажа: «Хутчэй, хутчэй», хай ён вясло з сябе
на яго і ўскіне, той будзе ездзіць, а той чаловек устане і пойдзе.
Еты ж ужо Марка-багатыр думае, што змей жа з’есць гэтага хлопца. Увакруг людзей есць. Еты ж хлопец прыходзіць і торбачку золата прыносіць. Вельмі ж як доў палкі, гэты ўжо Марка-багатыр і надуўся. Думаў, што ён і з’еў змей, а ён прыбегае і торбачку золата прыносіць. Дык ён:
А дзе ж ты золата набраў?
Дык ён:
О, там ба воз набраў!
А еты ж Марка ўжо зайздросны, думае што жа. Дык ён:
Ідзём.
А ты ведаеш дзе?
Ведаю, ідзём.
Сеў на пароме, да: «Хутчэй, хутчэй!» А той вясло з сябе, ды на таго
Марку. Той Марка і яшчэ возіць. Кажуць: «Таскаецца як Марка па пеклу». Ну, а таму хлопцу і асталося ўсё багацця.
Вот што Бог назначыў, ведама, што ўсё будзе так. Вот і казка.