...

Казка пра тое, як маці сына пракляла

img

Казка пра тое, як маці сына пракляла

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, ст. 34–40

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 102, № 17

Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Аляксандра Амелькі

нумар

СУС 813 В = АА* 813 В

Казка пра тоя, як маці сына пракляла

У вадной дзярэўні жыў старык са старухай. У ніх был маленькі сынок. Старуха ўпраўлялася па сваім хазяйскім дзялам, а старык тожа. Вось, як абыкнавенна ў Беларусі на каміне агонь пылаіць ўсегда, палюць дзеўкі. Ну і старуха з заботы лягла нямножка заснуць, а старык сеў лапці плесці. Накроіў дзягу лапці плесці і на сына, на мальчыка гаварыць:
— Удар маму дзягом, даволі ёй спаці, надо кудзелю прасці.
Мальчык па павелі ў бацькі гэты дзяг узяў і ўдарыў матку па задніцы. Матка спугалась са сна і ўсхвацілась, сказала:
— Штоб ты прапаў у дзень сваей свадзьбы. Вот. Я так, — кажа, — спуджалась.
І вот прышло ўрэмя. Жылі да жылі да возрасту яго лет. Давай сына жаніць. Бярэ сына, здзелалі свадзьбу, паехалі да вянца, звянчалісь. Прывезлі маладую. Маладая падышла, па-беларускаму на іконы вешает рушнікі. Вот. А маладой как-будта пра себя аташоў дзе-та за пастойку, і не стала яго. Едзь-паедзь — маладого нет так і нет. Адзін год пажылі, другой, трэцій год, нескалько пажылі гадоў — нет. Дзе ні гадает у карты, дзе гадалкі не ўказуюць усе гавораць:
— Жывы дзе-то, ёсць.
Апаўрамённа нішчыя хадзілі па дзераўнях. Зайшлі нішчыя, папрасілісь начаваць у гэтых старыкоў і гавораць:
— Што-та ў вас не то дочка, не то нявестка? На сваячку не паходжа, на нявестку?
Вось яны і гавораць ей, што мы жанілі сына і сын ва ўрэмя свадзьбы прапаў. Ну, а даўней закон быў, што толька з цэркаўкі звянчалі, ужо маладая астаецца здесь. Вот так гэта нявеста і жыла ў ніх у хаце.
— Вот ясцэ, — гаварыць, — наверное есць. Там у лясу, у таком-та месце есць паляна. Там стаіць белы дом, агароджан жалезнай аградай. У гэтым доме ніхто не жывёт. А толька ноч’ю, у дзвенаццаць часоў ночы прыязджает маладой барын на лошаді. А ў печкі гарыт. Выграбает гэты вугаль з печы, даёт лошаді. Лошадь кушает, а ён чытает кнігу. Пачытает кнігу і гаварыт: «Вот па бацькаваму вяленню, па мацеранаму благаслаўленню прыдзецца мне ўсё жызнь скітацца». Садзіцца на лошадь і ўезджае. 
Вот нішчыя і гавораць:
— Відна ваш сын будзе там.
Вот сядлаў ён каня і апяць ён падаўся. Нескалька дней хадзіў, нашоў тую паляну, нашоў гэты дом, залез у гэты дом, сядзіць і ажыдая. У дзвянаццаць часоў ночы прыязджая гэты сын. Паздароваўся з атцом, пагаварыў так, кнігу пачытаў, лошадь углём накарміў і ўжо ўезджае. Бацька кажа:
— Я з табою пайду.
Ён кажа:
— Ацец, са мной ты не заедзеш. А еслі паедзеш ты адзін, тады мяне атпусцяць. Ацец сагласіўся паехаць. Селі на лошаді ўдваіх і паехалі. Праскочылі адзін агонь, ацец чуць не пагіб, ад агня жарка. Загарэлась барада, валасы на галаве, ня можа. Сказаў:
— Сынок, больш не паеду, з больш дальш нельзя мне.
Старык падаўся дамой. Расказаў так усё палажэння сям’і так. Маць сагласілась. Маць пайшла ў дарогу тожа. Дарогу старык паказаў ужо, нашла тот дом, і сядзіць у доме. Такое ж палажэння тожа палучылось. Прыязджае сын, і чытает, сколька зевает кнігу. Пачытаў кнігу і гаварыт:
— Па бацькаву вяленню, па мацяронаму благаслаўленню прыдзёцца скітацца ўсю жызнь.
Матка кажа:
— Я паеду з табой і выручу цебя.
Ён кажа:
— Матка, не выручыш ты меня.
Матка села на лошадь з сынам і праехалі два агня. Матка сказала:
— Больша, сынок, я не магу, я ўжо ух …, так жарка.
Ну і слезла з каня, ён паехаў дальша. Матка прыйшла дамоў, аб’ясняет такоя палажэння. Вот і рашыла жана:
— Я пайду.
Туда пашла, нашла ту паляну, нашла тот дом, забралась і сядзіць. Вот прыязджает у дзвянаццаць часоў ночы, паздароваўся з ёй, пагаварыў, пачытаў і ўезджает. Яна гаварыт:
— Я з табою паеду.
Ён гаварыт:
— Ты са мной не даедзеш, патаму што ты пагібнеш са мной ездзючы.
Яна кажа:
— Пагібну не пагібну, усёраўно з табою паеду.
Селі на лошадь і паехалі. Адзін агонь праехалі, другі агонь праехалі і трэці агонь праехалі. Жыва асталася, жыва. Вот ён і гаварыт:
— Я сейчас стану галубем і палячу ў галубіны саўхоз. А ты ішчы мяне. Прыдзеш у саўхоз первы — там будуць карміць усіх галубей. Ты пасматры, я там не буду. А прыедзеш у другой саўхоз — я буду клюшкай лапку сваю дрэпаць. Ты скажаш: «Гэта мой галубок».
Вот такім спосабам яна і прыйшла. Зайшла ў саўхоз. У вадзін — там сказалі: «Ішчы голубя свайго».
— Я паіскала — майго тут голубя нет.
Пашла дальшэ ў саўхоз у другой галубінай — там відзіць голуб ходзіць адзін і дрэпает лапкай носік свой. Яна кажа:
— Вот мой галубок.
Вот ўзяла свайго галубка, ён стаў чалавекам, і вярнулісь жыць. І сейчас жывуць. Я сам там быў, мёд, віно з німі піў. Па барадзе цякло, ды ў рот не папало.