...

Чаму старых перасталі забіваць

img

Чаму старых перасталі забіваць

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 129 / (?) спр. 140

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 64, № 17

Зап. Барташэвіч Г. А. i Крук І. І. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Мікалая Ёсіпавіча Коўціка, 67 год.

Чаму старых перасталі забіваць

Раней, як толькі старому споўніцца 64 гады, яго забівалі. І вот было так, што ў аднаго бацькі і ў другога выйшлі гады.
— Ну давай заб’ём.
От адзін забіў, а другі ўзяў схаваў у пограб, пакінуў яго.
Цяпер што. Папала такая сціхія. Град збіў усё, няма нічога, сеяць няма чым.
Бацько кажа:
— Сынок, ты не забівай. Бяры здымай стрэху, да малаці ту салому, да ту мякінку пасей. Знаеш, які будзе ураджай. З нас хваціць.
Цяпер ён пасеяў. На другі год ужо, астальныя бяз хлебя страдаюць. Дык ён кажа:
— Хто цябе навучыў?
— Бацько.
— А дзе ж твой бацько?
— У пограбе.
— От, — кажа, — туды ж тваю маць. А чаго ж ты мне сказаў, как я забіў свайго бацьку?
— А ты дурны, то ты забіў. А я свайго схаваў. Ён мяне навучыў, і я астаўся жыў. А ты як хочаш.