Пра манаха (тры грахі) - За адным грахом - іншыя
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 77, спр. 140
аўдыё
ф. 20, воп. 77, ст. 64, № 33
Зап. Крук І. І. у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. ад Васіля Васільевіча Цэлагуса, 1895 г.н.
За адным грахом — і іншыя
Стары Іон хадзіў пастаянна на рэчку купацца, там рэчка была. А патом сатана захацеў яго іскусіць, гэтага манаха, каб ён саграшыў. Тагда ж у Бога верылі. Ну, і што. Пашоў сатана і здзелаўся такою пціцаю. І падходзіць гэты манах, а ён перакідаецца, перакідаецца. Он хацеў узяць эту пташку, а яна да́лей. Дык ён думае: «Дурная ты, пташка, я б табе можа што-небудзь памог, але ты ўцякаешь». А ў канцы-канцоў ён за гэту пташку, а гэта пташка прыжала крыламі кругом яго і панясла, панясла гэтага манаха. Зносіць на край зямлі, паказвае яму, што:
— Вот еслі ты зделаеш із трох адзін грэх, дык занясу цябе назад і адпушчу. А еслі не, дык я цябе кіну ў гэтую бездну.
Дак ён гаворыць:
— А какіе?
— Вот, — гаворыць, — адзін грэх — убіць чалавека; другі грэх — пальсціцца на жэншчыну; а трэці — выпіць штоф віна.
Дак он падумаў-падумаў:
— Убіць чалавека — грэх; пазавідаваць на жаэншчыну — тожа; а еслі я вып’ю штоф віна — прайдзёт да і ўсё. Сатане сказаў, значыць, — выпіць.
Гэты сатана нясе яго, — як то па-простаму чорт, — у карчму. У тыя годы карчмы стаялі па дарогах, ну там выпіваць, закусіць. Сказаў Хаіму:
— Пастаў гэтаму штоф гарэлкі.
Гэты паставіў. Ён выпіў. А як падпіў у яго началась такая храбрасць, смеласць, вядома, ж, падпіўшы чалавек. А ў гэтага Хаіма харошая жанчына та. Дык ён, панімаеш, ужо пазавідаваў, як падпіў, да за гэту жонку да на ложак. А гэты Хаім угледзеў:
— Што ты, — кажа, — баб начаў …
А гэты сатана да нажа, да кажа:
— На нажа да парні яму трыбухі.
Той узяў — да «раз», панімаеш.
Дак вот із-за віна тры грахі зрабіў. Еслі б ён адно катора зрабіў, то б адзін грэх быў, а так ён зрабіў усе тры.