...

Пра Міколу Чудатворца

img

Пра Міколу Чудатворца

Легендарныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 78, спр. 151

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 41а, № 2.1

Зап. Цяпкова Т. К. у 1978 г. у в. Пустыннікі Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. ад Веры Іванаўны Палюшчанка, 1907 г.н.

Пра святога Міколу Чудатворца

Жылі два брата. Адзін брат быў багатый і бяздзетный ён быў. А другій брат быў бедный, таму што ў яго многа было дзяцей. Ён іх ужо ня мог і садзяржаць харашо. Ну, і вот прыйшла вясна, у беднага брата нету хлеба і солі не за шта купіць. Ён пайшоў к багатаму брату:
— Брацец, адалжы мне трі капейкі! Сям’я мая з голаду ўся ляжыць, апухла, і сам я толькі чуць шавялюся.
А багатый брат і гаварыт яму:
— Ты у мяне трі капейкі возьмеш, а сам умреш. А хто ж тада мне трі капейкі аддасць?
— Брацец, — гаворыць, — святы Мікола паручыцца за мяне. Аддасць табе трі капейкі еслі ўжэ я умру. Дай трі капейкі мне!
І ён даў брату трі капейкі. Брат пайшоў, сольца купіў, дамоў прішоў — а сям’я ўжо ўся памёршы ляжыць, ім ужо соль ня нада. Так ён так ахнуў, так і сам памёр.
Тады прішоў багатый брат к беднаму за далгом. Ён думаў дзеньгі вазьмець, а тут усі ляжаць памёршы. Ён узяў ікону святаго Міколы Чудатворца, на дарогу вынес, узяў хварасціну і начаў біць. Ікону тую біў-біў хварасцінай — ідзець мальчык па дароге.
— Дзядзенька, за што ты б’ёш ікону?
— Ааа, эта святый Мікола Чудатворец, ён за брата паручыўся, што мне трі капейкі аддасць, а цяперека мне трі капейкі не аддаець!
— Дзядзенька, аддай мне эту ікону!
— Вазьмі.
— А сколька табе за яе?
— Да трі капейкі пусць толькі маіх вароцяцца!
Мальчык узяў, трі капейкі заплаціў за эту ікону, узяў ікону і пашоў. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, прышоў к ряке. А ён тожа, этат мальчык, быў бедный, ішоў іскаць себе работу штоб пракарміцца. Ну, прышоў к ряке, гаворыт на перявозчыка:
— Дзядзенька, перевязі мяне!
Гаворыт:
— Дай трі капейкі.
Ён узяў, перявозчыку даў трі капейкі. Чэрэз речку пераехаў. Там сколькі ён прайшоў, а за рякой тамака, эта, царь жывець. І ў царя ў горадзе такоя, ну, пастанаўленіе, што как хто свежый прійдзець у горад, так нада ноч цареўну ў цэрькві карауліць заклятую. А яна ляжыць у грабе.
Так (...) тады мальчыка ўжо назначылі на следуюшчую ноч старажыць тую цареўну. Вот ён і гаворіць. Прайшоў тамака, стреціў святога Міколу Чудатворца і гаворіць Міколе:
— Святы Мікола Чудатворец! Ведзь мне сягодня прыйдзёцца у цэрькві старажыць эту самую цареўну заклятую. Как эта там што будзець?
А ён гаворіць:
— Дзетка маё! Ня бойся толькі, слухай мяне. На во табе трі капейкі, ідзі на этых на трі капейкі купі маку і сам сябе кругом абсей і стой. Ня бойся! Хоць і страшна табе будзець, ўсё раўно цэл будзеш, ня бойся.
Ён пашоў на базар, купіў стакан маку за трі капейкі. Прішоў у цэрькву вечарком, этым макам вакруг сябе абсеяў, стаіць. Стаяў-стаяў, адзінаццаць часоў кончылася, ужо дзвенаццаты час начаўся, цареўна із гроба ўстала і гаваріт:
— Ох какой чырвяк, как многа насраў!
Тады і ўзялася этат мак лізаць языком па палу. Как лізала, как лізала, а шчэ да яго не дабралася. Пятух прапеў, цареўна пашла ў гроб лягла. Ну, царь гаваріт на пріслуг на сваіх:
— Ідзіце, забяріце косці, нясіце закапайце.
Прішлі, а ён стаіць жывой. Узялі яго выпусцілі, царю заявілі. Как царь рассярдзіўся, што яна эту ноч галодная! Ну, і сказаў так што:
— На следуюшчую ноч апяць яго пастаўце старажыць, пушчай жа старажыць!
Да, вот даждаліся начы… Да, а шчэ ён пашоў, апяць Міколу святога Чудатворца стрэціў там дзе-та, і гаворіць:
— Святы Мікола Чудатворец, апяць мяне застаўляюць старажыць!
Гаворіць:
— Ўсё раўно ня бойся. На во табе трі капейкі, ідзі купі стакан канаплі і этам канаплям апяць так жа сам сябе абсей і апяць стой. Ня бойся, цэл будзеш.
Тады ён пашоў, купіў канаплі стакан, канаплям етам абсеяўся, стаіць. Стаяў-стаяў, стаяў-стаяў, адзінаццаць часоў кончылася, дзвенаццатый час начаўся. Цареўна апяць з гроба ўстала. І апяць так гаваріць:
— Ох какой чырвяк, как многа насраў!
І начала эта канаплю падлізываць языком. Как лізала, как лізала, как лізала. Бліжэ к яму ўжо падабралася на этат раз. Пятух прапеў, пашла апяць легла.
Даждаліся дня, ён стаіць. Пріходзяць апяць эты царскіе пріслугі ўбіраць эты косці. Пріходзяць, ён апяць жыўём стаіць. Пашлі, яго выпусцілі, а царю заявілі, што апяць жыўём нашлі. Царь яшчо сільней абазліўся і сказаў:
— На трецюю ноч штоб апяць ён стаяў!
Ну, яму апяць сказалі што табе і трецюю ноч старажыць. «Ну, — думаець, — как ужо будзець, Бог знаець, а к святому Міколе апяць падайду!» Хадзіў там па базару ён хадзіў, стреціў Міколу і гаворіць:
— Святы Мікола Чудатворец, мне і трецюю ноч апяць старажыць!
— От, — гаворіт, — табе, вазьмі трі капейкі, ідзі купі сіню́шыну. І эту сінюшыну как ні драбней пареж нажом. І апяць абсей там себе і стой. Ня бойся, цэл будзеш. І вазьмі і Жыватваряшчый Хрест себе і стой с хрестом. І тады давай ей хрест цаловаць еслі ена к табе блізка падыйдзець.
От стаў ён, этай сінюхай абсеяўся, стаяў-стаяў, стаяў-стаяў, адзінаццаць часоў кончылася, дзвенаццатый час, устала яна із гроба. І апяць так жа:
— Ох какой чырвяк, как многа насраў!
Ну, і ўзялася эту сінюху лізаць. Лізала-лізала, лізала-лізала, падлізала ўсю. І падашла к яму блізка і гаворіць:
— Я цебе хачу пацалаваць.
А эта не пацалаваць нада ей, а за горла грызць, штоб [ужо яго раздавіць]. А ён гаворіць:
— Нет, перва пацалуй і Жыватваряшчый Хрест!
Яна как эта к яму нагнулася яго пацалуваць, а ён ціх ёй хрест падставіў, так ана — цмок! — у хрест пацалувала. Так как у хрест пацалувала, как ударілась на пол! Так з яе папаўзлі разная дрянь. Чэм яе закліналі, то ўсё з яе папаўзла разная дрянь. Да, і ён стаіць, і яна ляжыць на палу.
Стаў дзень, царь гаваріт:
— Ідзіце ўбяріце косці.
Прышлі, а ён апяць жыўём стаіць. Пашлі царю сказалі. Што такое? Што на трецюю ноч і апяць ён жывой, а цареўна ляжыць ня ў гробе? А ляжыць проці яго на палу. Ну, яго выпусцілі, ён пашоў, хадзіў-хадзіў па базару, стреціў Міколу, ён сачыў яго.
— Святы Мікола Чудатворец, как эта цяперь што будзець?
— А ты цяперь, — гаворіць, — здзелай так. Ідзі сам к царю і скажы царю так: «Пушчай істопяць баню». Тады вазьмі яе, у баню знясі, удлінь во так тапаром разрубі, і ўсё сасрядзіні вымый, тады ўместа ўлажы, тады мне скажы, я пріду.
Тады ён пашоў к царю сам і заставіў царя стапіць баню. Ужо царь сам адумаўся, што відна нада яго слухаць етага мальца, што ў яго так паўтарілася нескалька раз.
Баню стапілі, ён узяў яе, ў баню знёс, тапаром удлінь рассек, са срядзіні ўсё эта вымыў, пашоў Міколу разыскаў, прівёў. Тады Мікола во так как хукнуў яго! Так яна зжылася, устала і сядзіць.
Тады царю счаз жа далажылі, што яна жыва і сядзіць, харошая как нада быць. Тады царь узяў яе дамой, і этага парьня ўзяў, і свадзьбу ім сыграў, і палавіна свайго царства ім аддаў, і яны жывуць ды пажываюць.