Бедны і багаты браты (Два браты і гора)
Легендарныя
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 169, № 33, арк. 103–104
аўдыё
ф. 20, воп. 78, ст. 70, № 7
Зап. Крук І. І. у 1978 г. у в. Скрыгалова Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Фёдара Іосіфавіча Вяргуна, 1908 г. н.
нумар
СУС 735 А = АА* 735 І = К 735
публікацыя
АА* 735 І = СУС 735 А
Бедны і багаты браты
Жыло два брата: адзін бедны, другі багаты. Ну што, раз бедны, дык яго ніхто мала ўважаець. Дзяцей было багата і саўсім беднавата жыў. Так брат нікагда і ў госці не прыглашаў другі, багаты брат. Потым з гора выпіў, з таскі чарку, гдзе-то ўгасцілі яго, ідзе і спявае. Слыша, хто-та яму памагае. Памагае хто-та. Нікаго не відна і памагае яму спяваць.
— Хто са мной спявае? — спрашуе.
Кажа:
— Гора тваё. Гора тваё спявае.
— Ну, давай абдымемся, раз ты маё горя.
— Ну, давай абдымемся.
Гора ўзяў добра ўжо прыжаў к сабе. Адумаўся: «Калі ж ты маё гора, я ж цібе ўладжу». Ішлі, ішлі, вот калода з дуплом, бальшушчае дупло. Падыходзіць да етае калоды:
— Ты знаеш, гора, што?
— А што?
— Ты ўжо мне надаело, крэпка надаело, замучыла мяне. Я цібе запру ў эту калоду.
— Да куда ты мяне запрэш, я должан быць з табою.
— Нет, — узяў забіў эта гора.
Значыць, тапор у яго быў за поясам, узяў забіў у калоду, у дупло забіў.
Эта гора ўжо сохне там, у калодзе. Стаў багацець. Стала яму шанцаваць кругом, саўсім па-другому стаў жыць. Усё гора атышло ад яго.
Да пазавідаваў брат багаты.
— Слухай, — гаворыць, — слухай, ідзём ка мне ў госці!
Пашлі ў госці.
— Ты мне раскажы, ад чаго ты забагацеў ужэ?
Кажа:
— Забагацеў ад таго, — гаворыць, — гора сваё я — ішоў да спяваў, яно памагала мне — дак я за яго да ў калоду забіў.
— А дзе ж ты ў калоду забіў?
— Забіў у таком, таком месце ў калоду, — гаварыць.
Брат, то брат, яму стала ўродзе абідна, што быў такі бедны, а тоя мяне пераганяе ўжэ па багаццю. Пашоў, значыць, нашоў калоду дуплістую і выпускае гэта гора.
Кажа:
— Ідзі.
А яно ўжо чуць не засохла, чуць разгаварвае гэтае горе яго.
— Йдзі, — кажа, — абратна яго давядзі да нішчаты.
— Нет, — кажа, — я ўжо не пайду к яму, я з табой пайду. Ён, — кажа, — ужо замучыў мяне да таго, забіў у калоду, што я чуць не дайшло, — так гора атвячае. — Ад цібе я не адстану.
І так гора, значыць, пашло з ім. Ён стаў бяднець, а той стаў багаты настаяшча. Дак брат яму расказаў:
— Я атрубаў тваё гора, а гора, — гаворыць, — ка мне прывязалася.
Гаворыць:
— Не нада быць яхідным. Што жадаеш сабе, жадай другому ўсяго харошага. Усягда будзе харашо.
На этым канец.