...

Свет вялік, усё можа быць праўдай

img

Свет вялік, усё можа быць праўдай

Небыліцы

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 6, арк. 9

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 20

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.

нумар

1920*Д

Свет вялік, усё можа быць праўда

Пан гэта быў такі. Вот найме чалавека і гаворыць так:
— У канцы года будзем гаварыць. Калі я найду слова непраўды, значыць, заплачу. А еслі ўсё будзе праўда, ідзі, год прарабі і ідзі так.
Адзін пабыў, пашоў. Другі пабыў, пашоў. Нарываецца трэці. Прабыў трэці год. Ну ўжо год прайшоў, давай гаварыць. Гэты яму што ні гавора —
— А, свет велькі.
Гэта ён па-польску, як пан кажыць. Свет, значыць, вялікі, можа быць і праўда. Ну, гаварылі яны, гаварылі. Патом гэты нарэшце надумаўся.
— А ці помніш, пан, як панаў бацька ды ў майго бацькі свіней пасвіў?
— Гэта непраўда!
А яму больш нічога не нада.
— Аддавай грошы!
Ён аддаў за трох: і за тых двох і яму. О, значыць, свет вялікі, можа быць і праўда. А гэта непраўда, што пасвіў свіней яго бацька ды ў гэтага. Панаў бацька, бачыш, каб свіней пасвіў…