...

Небыліцы

Асноўнай прыкметай вылучэння небыліц у асобную групу выступае свядомая ўстаноўка на наўмысную неверагоднасць, абсурднасць. Алагізм у небыліцах закранае пераважна звычныя суадносіны паміж з'явамі, прадметамі або суб’ектамі, іх якасцямі і ўласцівасцямі, замяняючы іх на немагчымыя. Мастацкі свет небыліц да таго ж набывае камічнае адценне. Адбываецца гэта дзякуючы таму, што і выканаўцы і слухачы не вераць у тое, пра што распавядае небыліца, больш таго, яны ў поўнай меры ўсведамляюць абсурднасць яе свету ў параўнанні з рэальным. «Смех над недарэчнасцю небылічнага свету яшчэ раз падкрэслівае моц упарадкаванай рэальнасці, непарушнасць яе законаў і норм, правільнасць традыцыйных паняццяў і ўяўленняў” [Лук’янава 2005, 116].

Важнай асаблівасцю пабудовы такіх тэкстаў з'яўляецца тое, што эпізоды ідуць адзін за адным, аб’ядноўваюцца шляхам простага злучэння, не ствараючы закончанага сюжэту. Можна лёгка, без страты для сэнсу, прыбіраць адны, дадаючы іншыя. У небыліцы адсутнічае фінал, нанізванне эпізодаў тэарэтычна можа быць бясконцым. Казачныя небыліцы цікавыя тым, што яны наглядна дэманструюць карнавальную прыроду казкі з яе гратэскавым воблікам свету.

Казкі-небыліцы ў беларусаў як найбольш папулярныя вылучаюць наступныя сюжэты і матывы: На хвасце у ваўка; Чалавек сам выкопвае сябе з балота ці высякае з дупла; Чалавек пераскоквае праз раку, ухапіўшыся за свае валасы, Чалавек узлазіць на неба па дрэву; адтуль спускаецца на дзяжках, якіх не хапае да зямлі; пляце вяроўкі з мякіны i г. На баках каня вырастае дрэва (вярба, грэчка, авёс) да неба. Лунінецкі. Звяры б’юцца з пчалой. Небыліцы па свайму зместу яны блізкія да бытавых і сатырычных казак. Сярод іх цыкл казак тыпу: «Не люба — не слухай». У цэнтры небыліц гэтага тыпу пан, які вельмі любіць слухаць казкі. Пан абяцае многа золата, калі мужык раскажа такую казку, каб ён згадзіўся, што гэта няпраўда.

...

Паказаць больш

...