Казка, каб слова праўды не было
Небыліцы
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 7, арк. 10
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 21
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.
нумар
*1885 (частк.) 1877*В
Каб слова праўды не было
Значыць так. Я ішчэ жыў без бацькі, з дзедам. І павялі коней пасціць. Увялі ў такі лес, што лес па забараць, а трава па калені. Ну і адстаўся ад дзеда, заблудзіў. Як пашоў, пашоў, зайшоў аж на неба. Там божая матка бліны пячэ. І мне адзін дала. Я з’еў. Далей пашоў. Ну як жа мне дамоў злезці. Я надраў лык, звіў вяроўку, ды нямножка кароткая. Як спускаўся ў балота і закапаўся ў балота. Я тады вылез, пашоў дамоў, узяў лапату, адкапаўся, вылез і зноў іду. Іду, іду, чую, што ў дупле печаныя дзятлы крычаць. Я ўлез туды, паеў, паеў, а назад не вылізці. Я пабег дамоў, узяў тапарок, рассек, рассек, вылез. Вот і сягоння хаджу.