...

Казка пра дзеда, якога журавы паднялі ў неба

img

Казка пра дзеда, якога журавы паднялі ў неба

Небыліцы

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, № 151, ст. 78–80

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 101, № 5

Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Іваненкавай В. С.

нумар

СУС 1881 (частк.) + 1889 К1

Пра дзеда, якога журавы паднялі ў неба

Нёс дзед гарэлку, ды буталь сцякляны. Ну, ды, нёс, нёс, зачапіўся за сук, паваліўся, і кінуўся. І пабіўся аб той сучок, эты буталь той. Ну, ён ужо і пайшоў. Пачухаў, пачухаў чупрыну, і пайшоў.
Тады ўжо ле́цяць журавы. Захацелася ім піць. Яны прыляцелі к гэтай лужанцы і давай піць, піць этую ваду. Напіліся, як напіліся, усе кінуліся і ляжаць. А другі дзед ідзе, дык яны ж ужо п’яныя ляжаць гэтыя журавы. Ён нагу разуў і етыя журавы пазвязываў, пазвязываў, пазвязываў і думаў панесці. Еты журавы як папрачыналіся, дык «лоп-лоп-лоп-лоп-лоп-лоп». І паднялі гэтага дзеда высока-высока. Гэтага дзеда паднялі.
Гэты дзед узлез, аж на неба. А далоў жа як злезці? Ён з грэцкай мякіны як стоў вяроўку віць, як стоў вяроўку віць і звіў.
Павесіўся еты на вяроўцы. Як гушкане вецер вот у вадну сторану — дык далёка. А тады як гушкане вецер у другую сторану далёка. Гушкаўся, гушкаўся, еле ёму спаў далоў.