...

Як унук да Бога хадзіў

img

Як унук да Бога хадзіў

Небыліцы

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 31, арк. 85–87

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 44, № 5

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Кузьмы Міхайлавіча Паўлянкова.

нумар

СУС 1887** + 1889К + 1900

Як унук да Бога хадзіў

Жыў дзед з унукам. Ну, радзіўся ў іх бацька у ўнука таго. Ну, дзед атаслаў унука:
Ну, унук, гэта ж нада ў кумы пазваць Бога. Ідзі к яму і ўсё.
Вот унук ішоў, ішоў, ішоў, ішоў, значыць. Тутака рэчка і тутака пчолы такія, пчолы вот кусаюць усё. А там такія пчолы, што вот ну, па кату бальшыя. А мёду, што зразу шапку носяць. Ну, усё жэ ён к рэчцы падышоў. Нікак не можа перайсці. А ў яго косы бальшыя, ён схапіў сябе за чуб, как бурнуў! Значыць, сябе і, значыць, перайшоў.
Вот ідзе, значыць, ідзе. Стаіць кабыла: хвост і грыва, больша няма нічога. Ён цап значыць, за той хвост, дак ён атарваўся, значыць, гэты хвост, а грыва асталася. Ён, там лаза была, перавязаў гэтую лазінку, значыць і пусціў такі кончык уверх, а тая лазіна, значыць, як эта гаварыцца, не па дням, а па часам расце і расце туды ўгору. Ён туды-сюды пахадзіў, паначаваў, назаўтра ўстаў, ужэ лазіна тая вырасла да самага неба. Вот ён (а ён жа знае што к Богу на неба нада лезці) і палез па той лазіне туды. Як палез, як палез, ну там Бог сядзіць ужо са сваімі ўжо ангеламі:
Чаго ты, унучак, прышоў, значыць, сюды прылез?
Ой, Госпадзі, дзед паслаў мяне ў кумы, раз бацька радзіўся.
Мне сёлета некагда. Эта, хіба, на той год я прыду.
А што ж я буду?
Во станавіся свіней пасці ў нас.
Ну, ён значыць, пасе свіней, пасе, пасе. Ну што ж , надаела ўжо пасвіць. Думае: «Як ідзеці, значыць, туды ж — дамоў». Вот ён што надумаўся (а ў яго быў нож), узяў свіней тых палупіў, палупіў да такія адвежкі, значыць, што накрое…. з кожы. Там прывязаў за пень на небе і стаў спускацца на зямлю. Спускаўся, спускаўся, яшчэ багата, значыць, да зямлі. Дак ён што выдумаўся: ізверха адрэжа, а ўнізу надточыць вельмі, панімаеш, быў спецыяліст. Ізверху адрэжа, а ўнізу надточыць і ўсёй хватае. Як падняўся вецер, як стаў яго калыхаць: то ў Піцер, то ў Маскву. Калыхаў, калыхаў, і як ён упаў у якосьці балота. Ну, угруз па шыю. Што тут дзелаць? І не можа вылезці. А ў яго косы бальшыя, ён там сядзіць. Тутака, значыць, вуткі лятаюць, сталі гняздзіцца, панімаеш, ну, думалі, што купіна. На галаве звілі яму гняздо і сталі несціся. Ён як-то руку выцягне, пацапае — адно яйцо, а заўтра — другое яйцо. Адкуль узяўся воўк да хап, хап, за гэтыя яйца. А ён тады цап за хвост! Дык воўк рвануў яго і з балота і выцяг на сухое.
А там прышоў, значыць, есці хоча. Вот такое, значыць, у дзераве, там якось звілі сінічкі. Да, как іх то дастаць. А ў яго былі сінічкі. Тых як-то сінічак павыцягваў, нажарыў і прышоў дамоў к дзеду і сказаў, што Бог адказаўся ў кумы ісці. Бацька ўжо вырас.