...

Чорт і Ванька

img

Чорт і Ванька

Небыліцы

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 73, спр. 69, сш. 1, арк. 16–17

аўдыё

ф. 20, воп. 73, ст. 39, № 21

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1973 г. у в. Іскань Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Радзівона Цярэнцьевіча Глусцова.

нумар

АА 1049А+1130

публікацыя

БНТ V, № 208

Чорт і Ванька

Быў Ванька, звіў канат, а выскачыў чорт і спрашуя:
— Ванька, што ты дзелаеш?
— А ўю кадол!
— А нашто ён табе, кадол?
— А валачыць чарцей на сухадол.
— Дык за што?
— А нашто вы, — гавора, — у мяне ўкралі золата?
— Дак якое золата?
— Такое, што вы ўкралі.
— Дак мы... пачакай, я дзеду скажу, ён можа аддасць.
— Ну ідзі, можа і аддасць, дак не буду, — кажа, — цягаць. А то, —
кажа, — як не аддасцё, усіх павывалакаю вас на сухадол, падаўлю ўсіх чарцей.
Ну і пайшоў, сказаў. Ну ладна. Пайшоў чорт і гавора:
— Дзед, а дзед! Нейкі сядзіць і ўе кадол і валачыць усіх чарцей на сухадол будзя.
— За што?
— А што золата ў яго пабралі вы ці хто, гаворыць, чэрці забралі.
Ён думаў, думаў.
— А што ён хоча?
— Штоб вы аддалі золата, тады ён аставя жывых.
— Ну дык насыпай, бяры насыпай кучу, нясі аддай.
Гэ! Ванька ўзяў такую меру здзелаў, можа пуды два. Яшчэ і ямку выкапаў пад гэтай, панімаеш, мерай. Яны насілі-насілі, з усіх угалкоў сабіралі-сабіралі і ніяк, чуць-чуць сабралі, і не сабралі.
— Ну што ж вы? Вы не ўсё мне аддалі, — гавора. — Січас я вас усіх павыцягаю на сухадол. Ідзіце пажывіце яшчэ трохі.
Пакуль ён золата гэтага схавае. Ну, от яны пайшлі. Сказаў: «Пажывіце, не ўсё, — кажа, — аддалі».
І так ён болей не чапаў іх, а золата тое і спажыў.