Як хлопец дзеўку любіў
Сацыяльна-бытавыя
тэкст
ф. 8, воп. 81, спр. 183, № 15, арк. 64–66
аўдыё
ф. 20, воп. 81, ст. 9, № 17
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1981 г. у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. ад Паліны Восіпаўны Ярац, 1918 г. н.
Як хлопец дзеўку любіў
Ён так яе любіў, а яна яго, а бацькі яе не разрашалі [яго браць] яму браць; яе бацькі, штоб яна за яго ішла. Ён, значыць, Адам зваўся, а яна — Воля. Ён ідзе па вуліцы. А яны ўжо ў другое сяло, да яго жэняць, толькі штоб яе не браць. А ён не мог без яе. А яна была знахарка, калдуння. Вот яна:
Адамка, хадзі ля мяне пасядзі паследні вечар. Хадзі на маёй прызбе
пасядзі.
Ну, паселі на прызбе, пасядзелі:
Хадзем ка мне ў хату зайдам.
Хадзем.
Ён зайшоў жа і ў хату. Любіў жа крэпка.
Давай па чарцы вуп’ем.
Вот наліла яму чарку, вупіў. Ну, ён кажа:
Я ўжэ пайду, мне пара.
Ну, ідзі, Адамка, да не забувай жа мяне.
Дак ён кажа:
Прыдзёцца забуваць, патаму што свадзьба ж послізаўтра ўжэ.
Ну, згулялі свадзьбу. Калісь так, у амбарах спалі. Амбар буў такі. У нас называлі свіран, амбар. Ну, там ужу палеглі яны. Вот ноччу пріходзіць, яго аткочуе, лажыцца з ім, жонку тую аткочуе набак, а з ім лажыцца і мучыць яго ноч. Цярзае, выкручвае яму рукі, ногі. А ён не знае, ці жонка ета [знаеці, не]. Ну, ён нікому не кажа. Ну, дзве нядзелі пажыў, такі змучаны, што ўжэ не можа па свету хадзіць. І ні жаліцца бацьку, ні матцы, нікому ні кажа. Вот што палучаецца, бацька дае нарад:
Вот ты, мой сын, паедзеш там і там араць, а ты пойдзеш — ужо на
жонку — туды жыта жаць. А матцы — туды, а прыедзеш у абед, дык валы выпражаш, а ключ там і там ляжыць, паабедаеш, а после абеда зноў паедзеш араць.
І вот ён арэ, глядзіць ён, аж ідзе ўродзе яго жонка. Паглядае — не яна, не — жонка. Ну, так здалёку падышла:
Адам, едзь ужо на абед, ключ там і там ляжыць, абедаць тое і тое, і
пашла.
Назаўтра апяць такі бацька нарад дае. Ён ізноў паехаў. Прыехаў ён, пахаў-пахаў, ідзе жонка. Ну, жонка ў таком жа айдарацэ, такая і кохта, такая і хустка, — ну мая ж жонка. А ні даходзіць, і зноў сказала:
Адам, ключ там і там, паабедаеш і валы аддыхнуць, і зноў паедзеш
вечарам араць.
Ужэ пад грэчку пахаў. Жара была. На трэці дзень апяць такі нарад самый. Ну, падышла к возу і стаіць, падходзіць жонка. Ён думае, падыйду ды як жонку ўжо і абдыму. Ён яе толькі ўправіўся абняць, паглядзеў ён уніз, а ў яе капыты конскія, як лошадзь стаіць.
Не немаведзь дзе дзелася. Ён спужаўся і чуць тыя валы адпрог і дадому прышоў чуць жывый. Прышоў дадому чуць жывый, ні кажа бацьку ўсё раўно. Ні жонцы ні кажа, ні бацьку, ні матцы — нікому. Бацька кажа:
Знаеш што, давай паедам у мельніцу, два вазы да змелем, штоб ужэ
хваціла ў нас, — ну, свіней жа трэба карміць, там мо й валом тым мо трохі давалі да коням. Хадзяйсто ж было бальшое. — Давай паедам да два воза змелем, тады ўжо не будам малоць пака й новы ўражай.
Паіхалі. Змалолі. Едуць назад. Глядзіць ён: тая ж самая ідзе — пад капелюшом і ішчэ адзін такі ў капялюшы. А яго буў первы воз, а бацькаў —другі ззаду. Ён як зірнуў — абамлеў. І вот да іх даходзіць. Як паднялася бура, мяшкі ўсе тыя распарола, і ўсе да неба паляцелі. Ні воза ні асталося, ні вала, ну, яны жывыя асталіся, чуць папрыпоўзвалі. Ну, тады давай бацьку расказваць ету бяду. Ну, паехалі к знахарю, бацька ўжо з ім. Знахар кажа:
Ну, табе шчэ асталося тры дні жызні ўсяго. Чаго ты ні гаварыў
уперад, ты ўжэ пагіб, Цімох.
Вылечыў яго, астаўся жывый. На етым казкі канец.