...

Дзе чорт не зможа, туды бабу пашлець

img

Дзе чорт не зможа, туды бабу пашлець

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 5, арк. 7–8

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 19

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.

нумар

АА 1165* (1353)

Дзе чорт не можа, туды бабу пашле

Вот адных пара людзей ажанілася. Ажанілася пара маладых людзей. Чорт хадзіў, хадзіў год, каб звесці, каб яны пабіліся. Ніяк не можа. Спатыкаецца з старушкай з бабай.
— Можа б ты мне памагла?
— Памагу. Што такое?
— Вот звядзі, каб яны пабіліся, гэтыя людзі маладыя, я табе дам бацінкі ў царкву хадзіць.
— Добра.
Січас яна прыходжае к ёй і гаворыць:
— Знаеш што, у твайго ў галаве ёсць сівы волас. Нада яго вырваць абізацельна, а ня вырвіш — памрэ.
— Бабка, а як яго вырваць?
— Ну як. Вот ён паедзе араць, ты прынясеш яму снедаць. Ён паснедае, скажы, што так, я ў цябе ў галаве пагляджу. І вазьмі з сабой брытву і выражыш.
А яму сказала, што:
— Вот, — кажа, — не глядзі, што вы добра жывяцё, не сварыліся. Яна цябе хоча зарэзаць, — яму сказала.
Ну, бабка гэта сказала тое ўжо і ўсё. Выходжае, як сказала, што будзе снедаць, будзе, значыць у галаве глядзець і брытва ў яе будзе. Глядзіць, і праўда, выцягвае брытву. Схапіліся, давай драцца!
А чорт за кустом сядзіць, аж куст калоціцца, смяецца. Рад баба звіла. Спатыкаюцца яны з ім:
— Ну, дасі мне бацінкі?
— Дам, бабка, дам.
— Дык давай сюды.
Ну, нясе бацінкі ўжо ёй:
— Не, абажджы.
— А чаму абажджы?
Навязвае на жэрдку метры тры і падае ёй.
— Ха, я табе такую дабрату зрабіла, а ты на жэрдцы падаеш!
— Не, — кажа, — бабка, я цябе баюся, ты хужы чорта.