Як поп наняў цыгана касіць
Сацыяльна-бытавыя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 10, арк. 13–14
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 25
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча.
нумар
АА 1736
Як поп наняў цыгана касіць
Поп наняў цыгана касіць. Вот наняў ён цыгана касіць, ну і парабка. Вот пашлі яны ўдвох касіць. Прыходзіць туды на сінакос. Цыган і кажа:
— Ай, баця, давай за адно мімаходам і паснедаем.
Ну, паснедалі.
— О, у добрых людзей паснедаўшы і аддыхнуць трэба.
Аддыхаюць. Аддыхалі. І абед ужо наскорыўся. Глянуў цыган.
— Ай, — кажа, — баця, давай ужо мы і паабедаем.
Ну, паабедаўшы ж у добрых людзей і аддыхаюць. Апяць аддыхаць. Прахапіліся, а ўжо сонца заходжае. А касіць ані… Парабак кажа:
— Ну, прапала дзела, тут ужо будзя мне.
— Ня бойся, баця, усё добра будзя. Ня бойся.
Прыходжваюць. Ну, бацюшка спрашвая.
— Скасілі?
— Скасілі, бацюшка, усё скасілі.
— Ну, сколькі табе, цыган, за работу?
— А сколькі там дасі, сколькі…
Ну даў ён яму траячку ілі пяцёрку там, сколькі.
— Дай, бацюшка, кусок сала. Калі не дасі сала, каб твая пожанька ўстала.
Яму сала-то не нада, але…
— Ага, каб твая пожанька ўстала.
І пашоў. Бацюшку ня церпіцца. Назаўтрае адзеўся, лапці пад паху і гайда на сенакос. Прыходжае — стаіць трава! Прыходжае дамоў.
— Матушка.
— А што.
— Вот відзіце, нада было даць кусок сала. Уся трава стаіць, как адна.
А тое ня ведаў, што яна і не лажылася, а стаяла.