...

Як кулак і цыган касілі

img

Як кулак і цыган касілі

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 2, арк. 4

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 26

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча.

Як кулак і цыган касілі

Кулак наняў цыгана касіць. Ён кажа:
— Знаеш што, дай, баця, мне кажух, бо я дужа жары баюся. Дык ад жары кажух.
Ну тут ужо стала жарка, авадні гэтыя і ўсё. А ён, значыць, нагамі цыган топ, топ. А гэтый кулак крычыць:
— Цыган, бяжы пад асець, пад асець.
— Нет, не, хазяін. Куды бог панясець!
І толькі яго і й відзеў з кажухом. Яму нада было кажух.