...

Як Пётр I каня падкаваў

img

Як Пётр I каня падкаваў

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 3, арк. 5

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 30

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча.

Як Пётр І каня падкаваў

Ён прыехаў каня каваць. Каваль зрабіў падкову. Узяў цар і разламаў. Гаворыць:
— Вот відзіце, какая ваша работа няпрочная.
Ну харашо. Каваль гэты змоўчыў. Ён яму заплаціў, кавалю. А гэты ўзяў каваль рубля. Раз!
— Пасматрыце, ваша імператарская вялічаства, какія вашы дзеньгі няпрочныя.