Цар і мужык
Сацыяльна-бытавыя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 8, арк. 11
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 31
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча.
нумар
*921 ІІ (частк.)
Цар і мужык
Ехаў цар. Відзя, арэ мужык. Барада чорная, а валасы сівыя. Ён на кучара — стой! Стаў.
— Ідзі, спрасі, пачаму так, што барада чорная, а валасы сівыя?
Яму гэта хахол /гэта хахол араў/, ён яму атвеціў:
— Уцэ ты дурань!
Прыходжая ён, адказвае, што ён назваў «дурань». Ён яго апяць пасылае. А пачаму ж так? Хахол ім паўтарае:
— Вы уцэ дурні. Шо вы не знаеце, што валасы з барады на дваццаць пяць лет младшыя? Вот яна, значыць, ішчо чорная, а валасы ўжо сівыя.
Харашо. Цар і падаўся з гэтым словам. Прыізджае, значыць, у палату, сабірае сваіх усіх гэтых глаўных і дактарэй, прафісэрій усіх, штоб атвецілі на той вапрос, што, значыць, чаму галава сівая, а барада чорная. Ну і хахла гэтага прызваў сюда. Ну, пытаў ён, пытаў, усе атвечаюць — той, што там волас гэты мяккі, а той тоя… Слоўна… Ну, не маглі дабрацца. Вызывае хахла. Хахол… ён… А ён яму прыказаў, штоб каб атвеціў усім так, як яму. Хахол гэты адразу:
— Уцэ ж вы, усе дурні! Ці ж вы не знаеце, што галава за борады на дваццаць пяць лет старшая? Вот галава сіва, а барада яшчэ чорна.