Пра салдата
Сацыяльна-бытавыя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 9, арк. 12
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 33
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Паўла Антонавіча Акулевіча.
нумар
1548
Пра салдата
Прыйшоў салдат начаваць к бабе. Ну, салдат жа, няма чаго жраць кажа.
— Бабушка, што пакушаць?
— Нет чаго, служывенькі.
— Ну, бабушка, дай хоць тапор.
Падала тапор. Шчас тапор у чыгун, вады наліў, варыць. Варыў, варыў.
— Бабушка, а вот ішчэ каб нямножка крупы.
Бабушка і крупы нашла. Слава богу есць ужо вада і крупа. Зварыў гэта.
— Бабушка, а вот штоб нямножка і масліца.
Бабушка і масліца нашла. А як так, дык нічога б не было!