...

Бацюшка, генерал і два злодзеі (Два абманшчыкі)

img

Бацюшка, генерал і два злодзеі (Два абманшчыкі)

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 89, арк. 44–46а, № 62

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 48, № 25

Зап. Скідан В. І. у 1974 г. у в. Забрэззе Валожынскага р-на Мінскай вобл. ад Ганны Мікалаеўны Зенька, 78 год.

нумар

СУС 1525 К* + 1740 + 1737

Бацюшка, генерал і два злодзеі (Два абманшчыкі)
Вот былі два жулікі. Адзін быў дзеравенскі, а другі быў гарадскі. Гарадскі ішоў на горад, а гарадскі на дзярэўню. І спаткаліся разам. Разгаварыліся. Дзеравенскі кажа:
Ты нічога не зробіш у дзярэўні. Пайдзём на горад там лепей зробім.
Ну, і пашлі. Ідуць, глядзяць нехта там стаіць на пасту. Гэты кажа,
дзеравенскі:
Вот што мы здзелаем. Возьмем водкі, споім яго. Адымем аружыя і
пойдзем генерала абкрадзем.
І зрабілі гэтак. Пашлі, пабралі золата, усё што ў яго там было. Выходзяць, а вісіць шуба вялікая на сцяне. Дзеравенскі так і хацеў за гэтую шубу. А гарадскі кажа:
Дурак, цяжка будзе несці.
Ён кажа:
Не, вазьму.
Ну, узялі, пашлі за горад, усё падзялілі. Гэты шубу браць, а гэты не
даваць.
Разам былі, трэба ж каб і шчэ мне што было.
Гэты дзеравенскі кажа:
Ідзем да генерала, папытаем, каб каму гэта шуба засталася.
Гарадскі кажа:
Дурак, ён нас пасадзіць!
Не, не пасадзіць!
Прышлі.
Што вы загадаеце?
Вот, — кажуць, — былі два такія жулікі, як мы. Абкралі такога
генерала, як Вы. Усё падзялілі, аднэй шубы не могуць падзяліць. Дзеравенскі ўзяў, а гарадскі не хацеў браць, што цяжка несці. Дзеравенскі ўзяў. Дык каму, каб яна засталася?
А ён не знаў, што то яго шуба.
Кажа:
Калі дзеравенскі ўзяў, няхай яму і будзе.
Ну, і спасіба Вам.
І пашлі. Пашлі яны. Дачуўся гэта бацюшка, што гэты генерал так сказаў,
што гэта каб яго шуба каму засталася. Збяруцца ў карты іграць, дык надта смяецца з яго. Што яму зрабіць? Ён напісаў запіску, павесіў: хто яго абкраў, каб да яго прышоў. Ён дасць абед харошы і дасць грошай многа. Прыходзяць. Зняў запіску з вугла. Прыходзяць да яго:
Што Вы загадаеце?
А вот генерал пісаў запіску, мы і прыйшлі да яго.
Садзіцеся!
Даў абед харошы. Даў грошай. Тады кажа:
Вот вы зрабіце што-небудзь бацюшку, каб ён з мяне не смяяўся. А то
ён з мяне смяецца! Гэты кажа дзеравенскі:
Харашо, генерал! Зробім! Прыдзеце ў дзевяць гадзін раніцы,
убачыце!
Пашлі, налавілі ракаў у рэчцы многа. Набралі свечачак маленькіх і пашлі да бацюшкі ў сад. Гэты ўзяў кнігу вялікую, дзеравенскі, і чытае. А гэты запаліць свечачку да рака, прыткне і пусціць, і пусціць. Глядзіць бацюшка, што гэта ў садзе — прама зоры па зямлі! Адчыніў вакно, глядзіць. Гэты кажа:
Вы — бацюшка?
Я.
О, здрастуйце Вам. Вы добра Богу моліцеся, паедзеце ў неба! Мы
прысланы з неба.
Ну, добра.
Але ў Вас багатства ёсць. Раздайце за дзве гадзіны ўсё на людзі! А
ёсць пярына — выпусціце на вецер. Сабе навалачку застаўце і ў бяллі застаньцеся. Бацюшка рад. Хто едзе, хто ідзе — усё раздаў. Голыя сцены пакінуў. Сам голы. Прыходзяць жулікі, садзяць у мех яго, у гэту навалачку. Прывязалі на бельку вяроўку і цягнуць у неба. Бацюшка чуе, што едзе ўжо ў гару.
У Вас нямножка ёсць грэх. Нада што б людзі выбілі.
Запіску пакінулі і палку паставілі. Хто будзе ісці, каб — раз — па гэтым
мяху гэтай палкай даў. А будзе ісці дзяк, каб два разы. Людзі ідуць ды б’юць па гэтым мяху. Гэтаму ж генералу цікава. Прыходзіць раніцаю глядзець — вісіць у мяху! І голыя толькі сцены. Гэт’ ты дурак! Што ты зрабіў? Ты з мяне смяяўся! У мяне адзёжа. У мяне ўсё ў кватэры. А ты што зрабіў? Голыя сцены засталіся. Сам голы. Развязаў, пусціў яго. І ўжо ніколі не смяяўся.