...

Як злодзей з пані сарочку ўкраў

img

Як злодзей з пані сарочку ўкраў

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 31, арк. 155

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 22, № 5

Зап. Барташэвіч Г. А. ў 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Кандратаўны Ляўчэні, 1902 г. н.

нумар

СУС 1525 А

Як злодзей з пані сарочку ўкраў

Злодзей быў. Ну, дак ён накраў уж, трэба яго судзіць. Дак ён адказвае пану:
Я з вашае пані і сарочку ўварую.
Дак ён кажа:
Ну, раз ты ўжо з пані сарочку ўваруеш, дак так і быць. Прошчана
табе ўсё будзе.
Ну, ён прышоў увечары, найміткі хлеб расчынілі якраз. Ён этага цеста ў міску набраў і пайшоў у пакоі і лёг спаць, пад краваць. Ні спаць, а сядзіць ужэ, пілнуе, каб сарочку як украсці. Яны пазасіналі, паны ж, бывала, раскошна жылі, так яны як пазасінаюць, нічога не чуюць ужэ. Ён узяў да гэту пані абмазаў цестам. Ну, еты пан спаў, спаў, а далей прачнуўся, хацеў яе абняць.
Што ета ты ўрабілася?
Яна скінула сарочку, да пад койку. Ён за эту сарочку да і пайшоў. Пашоў, назаўтра сарочкі няма. Ён прышоў:
Ну, от, пан, украў сарочку, і ты не бачыў.
І паказвае сарочку, і пан прасціў усё яму, што ён награшыў.